Адкрыццё выставы “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”

15.09.2016 17:00 - 17:00 Галерэя “Акадэмія” (вул. Сурганава,14) Бясплатнае

Выдавецтва Universitas, Кракаў
Польскі Інстытут у Мінску
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

Запрашаюць на адкрыццё выставы “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”, 15 верасня 2016 г. а 17-й гадзіне ў Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў  (Мінск, вул. Сурганава,14)

“Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша” – гэта выключная выстава, якая складаецца з выкананага Анджэям Навакоўскім іканаграфічным матэрыялам, што дакументуе стан аднаго з найвялікшых твораў мастацтва позняга сярэднявечча ў Еўропе. Макрафатаграфія, агульныя і дэтальныя планы паказваюць алтар так, як немагчыма было зрабіць да гэтага часу, а дадзены шэдэўр гэтага, безумоўна, заслугоўвае. Выкарыстанне прафесійнага асвятлення і пад’ёмнікаў, якія на драўляных шпалах заехалі ноччу ў Марыяцкую Базіліку, дазволіла аўтару раскрыць нябачныя дэталі Ствошавага opus magnum: грымасы, вены на нагах, валаскі на бародах, маленькія фігуркі, змешчаныя ў прэдзеле або на абрамленні галоўнай скрыні. Манументальны эфект узмацняецца дзякуючы дасягненням у галіне фатаграфіі і лічбавай апрацоўцы малюнкаў, а таксама выкарыстанню самых сучасных тэхналогій друку, што  дазваляюць унікальным чынам перадаць залатыя элементы Марыяцкага алтара. Гэтая фатаграфічная дакументацыя дазволіць даследчыкам помніка дасягнуць месцаў і дэталяў алтара, якія нельга было і немагчыма ўбачыць без спецыяльнага абсталявання.

Гэта выстава не толькі для спецыялістаў, але для кожнага аматара мастацтва, якога цікавіць непаўторны свет творчасці Майстра з Нюрнберга.

Марыяцкі алтар, выкананы ў 1477-1489 гадах прыехаўшым з Нарвегіі Вітам Ствошам, – адзін з найвялікшых помнікаў сярэднявечнага мастацтва ў гэтай частцы Еўропы. Дадзеная выстава прэзентуе каля 30 фатаграфій з альбома Анджэя Навакоўскага “Бляск. Марыяцкі алтар Віта Ствоша”.

Анджэй Навакоўскі – паланіст, кандыдат гуманітарных навук Ягелонскага ўніверсітэта, фатограф. Аўтар шматлікіх публікацый у галіне гуманістыкі, мастацкай і літаратурнай крытыкі, а таксама фотаальбомаў  (між іншым, “Славамір Мрожак”, 2005; “Павелічэнне. Новыя габрэйскія могілкі ў Кракаве”, 2006; “Галубятня. Факультэт паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта”, 2007; “Сферы і цені. Калегіюм Маюс Ягелонскага ўніверсітэта”, 2008; “Скарб. Саляная шахта ў Вялічцы”, 2013; “Па-за гарызонтам падзей. Асвенцім”, 2015; “Суд. Страшны Суд Ганса Мемлінга”, 2016).


Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны кнігасвет» у Заслаўі

05.04.2026 12:00 - 19.04.2026 17:00 (вул. Савецкая, 29)

Выстава «Каб адчуваць» ў Гомелі

09.04.2026 19:00 - 07.06.2026 17:00 Палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

25.04.2026 (11:00 - 16:00) сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ