Адкрыццё выставы “Браты Ткачовы. Пачатак шляху”

07.03.2019 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

7 сакавіка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Браты Ткачовы. Пачатак шляху” з калекцый Бранскага абласнога мастацкага музейна-выставачнага цэнтра і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь сумесна з Бранскім абласным мастацкім музейна-выставачным цэнтрам арганізоўваюць выставу жывапісу братоў Ткачовых, выбітных рускіх мастакоў ХХ стагоддзя – акадэмікаў Сяргея Пятровіча (1922 г.н.) і Аляксея Пятровіча (1925 г.н.). Цэнтральнай тэмай творчасці мастакоў з’яўляецца руская вёска і яе жыхары. Шырока прадстаўлена таксама ваенна-патрыятычная тэма, да якой мастакі звяртаюцца на працягу жыцця. Выставачны праект праводзіцца ў рамках святкавання 80-гадовага юбілею Нацыянальнага мастацкага музея.

Выстава будзе працаваць з 8 сакавіка па 28 красавіка 2019 года ў Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20).

Музей братоў Ткачовых у Бранску быў адкрыты ў 1995 годзе, у яго аснову лёг дар мастакоў гораду як даніна родным мясцінам (мастакі родам з вёскі Чучунаўка Бранскай вобласці). Калекцыя музея налічвае больш за 800 твораў аўтараў, сярод іх ёсць работы, якія сталі класікай рускага выяўленчага мастацтва другой паловы ХХ стагоддзя. Некаторыя з іх будуць прадстаўлены на выставе ў Мінску. У экспазіцыю будзе таксама ўключаны адзін твор братоў Ткачовых, які належыць збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь – карціна «Першынец» 1954 года. Упершыню беларускі глядач зможа ўбачыць такі вялікі корпус твораў аўтараў – 38 жывапісных палотнаў.


Вам можа быць цікава

Каляды ў Празе

20.12.2025 (16:00 - 18:00) Dům národnostních menšin (Vocelova 602/3)

Чытацкі клуб у Мінску абмяркуе "Чазенію" Караткевіча

21.12.2025 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Імпрэза “Прыйшла Каляда!” у Мінску

22.12.2025 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Майстар-клас «Зімовае чараўніцтва свечкі» ў Гомелі (12+)

25.12.2025 (14:00 - 15:30) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ