Адкрыццё выставы “Беларускі друкар Спірыдон Собаль”

10.04.2018 16:00 - 16:00 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13) Уваход вольны

10 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Дзяржаўным музей гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца  адкрыццё  часовай экспазіцыі Беларускі друкар Спірыдон Собаль, прысвечанай выбітнаму дзеячу беларускай асветы Спірыдону Собалю.

Спірыдон Собаль (па іншых звестках Багдановіч)  беларускі друкар i асветнік. Нарадзіўся каля 1580 –1590 гг. у Магілёве ў сям’i бурмістра. Пачатковую адукацыю атрымаў у Магілёве. Першыя спробы надрукаваць кнігі былі ў Кіеве, які быў цэнтрам мясцовай праваслаўнай мітраполіі.

Слынны магіляўчанін заснаваў першыя друкарні ў родных мясцінах: Куцейне, Буйнічах і Магілёве. З Кіева асветнік прывёз абсталяванне, неабходнае для друкарскай справы. Спірыдон Собаль выдаў адзін з першых на землях сучаснай Беларусі «Буквар». Дакладна вядома, што выданне першых кніг на Магілёўшчыне  звязана менавіта з дзейнасцю гэтага выбітнага беларускага дзеяча. Актыўная самаадукацыя i творчая праца дазволілі яму стаць адным з самых адукаваных i культурных людзей свайго часу. Значную частку свайго жыцця Спірыдон Собаль прысвяціў кнігавыдавецкай і асветніцкай дзейнасці.

На экспазіцыі ў гасцей з’явіцца магчымасць убачыць кнігадрукарскі шлях Спірыдона Собаля і яго радавод. Кожны жадаючы зможа даведацца пра “Букварь сиречь, начало учения детем, начинающим чтению извыкати”. А таксама ў наведвальнікаў з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з рэдкімі выданнямі XVII cт. з друкарні Спірыдона Собаля ў Кіеве, Магілёўскага брацкага манастыра, Богаяўленскай друкарні Спірыдона Собаля ў Куцейне і інш.

Праект падрыхтаваны сумесна з Музеем гісторыі Магілёва, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я.Коласа НАН Беларусі і Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

 

Уваход на адкрыццё вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21

 


Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава «Кучараўкі, розы, гайстры — цацкі» ў Заслаўі

27.06.2026 16:00 - 02.08.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Паша Крывец ва Уроцлаве

09.07.2026 (19:00 - 21:00) Wędrówki (Podwale 37)

J:Mors у Сопаце

16.08.2026 (19:00 - 21:00) BOTO (ul. Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ