Адкрыццё выставы «Беларусы ў Войску Польскім 1939-1945 гг.»

06.07.2016 17:00 - 17:00 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12) Бясплатнае

6 ліпеня ў 17.00 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыцце выставы “Беларусы ў Войску Польскім 1939 – 1945 гг з прыватнага архіва Iгара Мельнікава ”. Выстава арганізавана Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстава прысвечаная удзелу беларусаў у складзе Войска Польскага ў баявых дзеяннях супраць нацыстаў на розных франтах Другой Сусветнай вайны.

Значная колькасць беларусаў апынулася ў 79-м пяхотным палку імя Льва Сапегі, 80-м палку навагрудскіх стралкоў і 78-м пяхотным палку з Баранавічаў. Усе гэтыя полкі ўваходзілі ў склад 20-й дывізіі пяхоты Войска Польскага. Гэтую вайсковую адзінку ў польскіх колах неафіцыйна называлі «беларускай». У верасні 1939 года на лініі млаўскіх умацаванняў гэтая 20-я дывізія мужна змагалася з ворагам і да канца засталася вернай прысяге.

Гераічна змагаліся і байцы 84-га палескага пяхотнага палка ў бітве пад Мокрай. У складзе 2-га Гдынского батальёна марскіх пяхотнікаў нашы суайчыннікі ўдзельнічалі ў абароне паўвострава Хель.

Многія выхадцы Заходняй Беларусі ваявалі ў акружанай нацыстамі Варшаве. Да кастрычніка 1939 г. змагалася спецыяльная аператыўная група «Палессе» – зводнае воінскае фарміраванне пад камандаваннем генерала Францішка Клееберга, у складзе якога ваявала шмат праваслаўных «палешукоў».

Выстава прадстаўляе унікальныя фотаздымкі, дакументы і іншыя артэфакты з калекцыі беларускага гісторыка Iгара Мельніка.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,
Штодня з 11.00 да 19.00
тэл. 226 0532, 327 43 22
histmuseum.by


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Цэслера ў Пізе

23.05.2026 17:00 - 28.06.2026 18:00 AORTA Gallery (Corso Italia 146)

Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

13.06.2026 (15:00 - 20:00) этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай (Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19)

Шпацыр «Іване, ты жывеш!» ў Вільні

14.06.2026 (13:30 - 15:30) (паведамяць па рэгістрацыі)

Майстар-клас па купальскіх спевах у Мінску

18.06.2026 (18:00 - 20:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ