Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае
У суботу, 27 чэрвеня, у Кракаве распачынаецца вялікі фестываль дзіцячай кнігі.

«Кніжны вырай» рыхтуе 9-дзённую праграму з падзеямі для дзяцей і дарослых: сустрэчы, майстар-класы, спектаклі, заняткі і лекцыі.

Гэта як летнік, толькі замест важатых — пісьменнікі і ілюстратары, а замест маннай кашы на сняданак і распарадку дня — кніжныя прыгоды!

Разам з мастакамі і мастачкамі рыхтуецца выстава ілюстрацый, а таксама плануецца буккросінг і невялікі кніжны кірмашык, каб запасціся чытвом для дзяцей на цэлы год.

У праграме сярод іншага:

  • сустрэча з пісьменнікам Андрэем Скурко;

  • майстар-клас з музыкам і мастаком Андрусём Такіндангам;

  • спектакль «Чароўны тэатр Ларысы Геніюш»;

  • і інш.

Праграму глядзіце па спасылцы. Там жа знойдзеце і спасылкі для рэгістрацыі на асобныя івэнты.



Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Куратарская экскурсія па выставе Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

24.06.2026 (19:00 - 21:00) Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ