• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы фатографа Валерыя Кацубы “Восем гісторыяў”

Пачатак: 11.10 (19:00)
Канец: 11.10 (20:00)
Галерэя Ў
(Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)
Кошт: Уваход вольны
Google

11 кастрычніка — 8 лістапада 2016

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”

Валерый Кацуба “Восем гісторыяў”

Куратарка выставы: Ганна Шпакава

У кастрычніку Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” прадставіць першую ў Беларусі рэтраспектыўную выставу фатографа Валерыя Кацубы. У мінулым месяцы некалькі прац фотамастака ўвайшлі ў пастаянную калекцыю адной з найвядомейшых інстытуцый мастацтва – Цэнтр Джоржа Пампіду ў Парыжы, а цяпер абраныя фотасерыі гэтага аўтара можна пабачыць і на яго радзіме.

Валерый Кацуба, фотамастак, жыве і працуе ў Санкт-Пецярбурзе і Мадрыдзе. Нарадзіўся ў вёсцы Сяргеевічы пад Мінскам. На сваёй першай выставе на радзіме пакажа найлепшыя працы з васьмі праектаў (2000–2016), якім уласцівая наратыўнасць, і таму іх можна “чытаць” як аповеды ці гісторыі. У выставу ўвойдуць працы, паказаныя раней у Цэнтры Пампіду ў Парыжы, у Рускім музеі Пецярбургу, у Círculo de Bellas Artes у Мадрыдзе і ў Мультымедыйным музеі сучаснага мастацтва ў Маскве.

Мінскі глядач зможа ўбачыць і ацаніць герояў гісторыяў Валерыя Кацубы – лятучых гімнастаў Масквы (“Паветраны палёт”), танцораў Марыінскага тэатру, дужаннікаў на ўзбярэжжы Каспійскага мора (“Фізкультура”), студэнтаў ды іхных мадэляў з Акадэміі мастацтваў Санкт-Пецярбургу (“Праз 100 гадоў”) і пабуджаных ранішнім святлом сяброў фотамастака ў Лондане, у Нью-Ёрку, Сант’яга-дэ-Чылі (“Ранак”) ды, вядома, у Санкт-Пецярбурзе. Пецярбургскія сябры сфатаграфаваныя на загарадных пікніках (“Поры года. Мае сябры”). Сярод іх Уладзіслаў Мамышаў-Манро, Юрый Вінаградаў, Бэла Матвеева, Вольга Табрэлутс, Паліна і Марк дэ Маўні, Яўгеній Сарокін. У выставу ўвойдуць таксама дзве “гісторыі”, расказаныя разам з Уладзікам Манро (“Усялякая жарсць сляпая і шалёная”, “Метамарфозы манарха”), фатаграфіі на матывы народных казак і нешматлікія са знятых у Беларусі (“Удалечыні ад дому”).

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 кастрычніка ў 19:00. Уваход на адкрыццё выставы вольны.

Уваход на выставу: 2 рублі


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип