Адкрыццё выставы “Гарадзенскі транзіт”

14.09.2016 17:00 - 17:00 Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3) Уваход вольны

14 верасня 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы “Гарадзенскі транзіт”.

Выстава аб’яднала самую актыўную групу гарадзенскіх мастакоў розных узростаў і кірункаў у выяўленчым мастацтве. Тое, што на сённяшні момант майстэрства аўтараў з Гародні знаходзіцца на самым высокім еўрапейскім узроўні, даказваць не прыходзіцца. Экспанаванне гарадзенскіх мастакоў на самых прэстыжных еўрапейскіх выставачных пляцоўках, актыўная праца на рэспубліканскіх і міжнародных пленэрах па графіцы, жывапісе і скульптуры і, як заканамерны вынік, узнагароды самага высокага ўзроўню з’яўляюцца пераканаўчым доказам. Іспанія, Швецыя, Польшча, Літва, Балгарыя, Германія, Францыя, Італія па вартасці ацанілі іх творчасць. Мастакі не спыняюцца на дасягнутым. У кожнага з іх свае планы. Іншыя выставачныя пляцоўкі ўжо чакаюць творы гарадзенцаў.

Выстава будзе працаваць з 14 па 23 верасня 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by


Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Аляксандр Семілетаў: Першы з дынастыі» ў Мінску

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Спас у Суле

09.07.2026 18:00 - 18.08.2026 19:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Сустрэча з Іллём Давідовічам у Мінску

23.08.2026 (18:00 - 20:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ