Адкрыццё выставы Людмілы Хрол

10.08.2016 17:00 - 17:00 Мастацкая галерэя “Універсітэт культуры” (пл. Кастрычніцкая, 1) Уваход вольны

10 жніўня а 17-ай гадзіне ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” (Палац Рэспублікі) адбудзецца адкрыццё выставы аўтарскіх эксклюзіўных трыкатажных мадэляў дызайнера Людмілы Хрол “Свой стыль”.

Праект падрыхтаваны ў межах Рэспубліканскай акцыі “Маладзечна – культурная сталіца Беларусі 2016 года” пры ўдзеле Маладзечанскага дабрачыннага фонду “Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага”, сябрам якога з’яўляецца аўтар.

На выставе прадстаўлены лёгкае адзенне, сумкі, аксэсуары, верхняе адзенне.

Людміла Хрол нарадзілася ў горадзе Маладзечна. Прафесійную адукацыю атрымала на вучэбна-вытворчым камбінаце пры швейнай фабрыцы “Бярозка” па спецыяльнасці “краўчыха верхняга мужчынскага, жаночага і дзіцячага адзення”. Працавала манекеншчыцай, лекальшчыцай эксперыментальнай лабараторыі названага прадпрыемства, закройшчыцай атэлье “Золушка” пры заводзе “Электрамодуль”, а таксама ў атэлье прадпрыемства “Хайбел”. У цяперашні час – вольны майстра, мастак- дызайнер. Персанальныя выставы аўтара праходзілі ў розных гарадах краіны.

Кантактныя тэлефоны:

(8029) 260-69-69 (мастак-дызайнер Людміла Хрол);

(8029)853-75-98 (дырэктар галерэі Павел Сапоцька).

Выстава працуе да 31 жніўня 2016 года

Адрас галерэі: Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі)

Тэл. / факс: 327-26-12

Час працы: 11.00-19.00.

Выхадныя: субота, нядзеля

Уваход вольны

 


Вам можа быць цікава

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

«Вілейска-маладзечанскі строй» у Мінску

27.08.2026 (19:00 - 21:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

«Літаратурная экспедыцыя» ў Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ