Адкрыццё выставы Марэка Далецкага “У краіне прарокаў”

26.03.2013 17:00 - 19:00 Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) Бясплатнае

Адкрыццё выставы Марэка Далецкага “У краіне прарокаў”

Марэк Далецкі – фатаграф, настаўнік фатаграфіі, аніматар культуры.
Нарадзіўся ў Млаве, у першай палове ХХ стагоддзя, але найбольш істотную частку жыцця правёў у Беластоку.

Пачаў займацца фатаграфіяй у 1972 годзе. Браў удзел у многіх агульнапольскіх выставах і міжнародных фотасалонах. Яго працы былі ўзнагароджаны і адзначаны ў Аўстраліі, Новай Зеландыі, Шатландыі, Аргентыне, Польшчы.  У 2006 годзе за свае дасягненні ён быў адзначаны Міністрам культуры бронзавым медалём за заслугі у культуры Gloria Artis. А таксама медалём Св. Брата Альберта ў 1995 годзе. У 2004 годзе атрымаў срэбны медаль за Заслугі для польскай фатаграфіі. У 2013 годзе стыпендыят Маршалка Падляшскага Ваяводства ў галіне мастацкай творчасці.

Фатаграфіі мастака можна знайсці ў аўтарскіх і групавых альбомах, кнігах, музычных выдаўніцтвах, буклетах і паштоўках. На працягу многіх гадоў яго фотаздымкі можна была знайсці ў прэсе. З 1988 года быў фотарэпарцерам, працаваў у рэгіянальных і агульнапольскіх часопісах.

У сваёй творчасці часта дакументуе падзеі з жыцця праваслаўнай царквы, а таксама адыходзячы  выгляд падляшскай вёскі. Але больш ахвотна фатаграфуе людзей.

З’яўляецца сябрам Саюза польскіх фотамастакоў і Польскага фотаклуба. Міжнародная федэрацыя фатаграфічнага мастацтва ў Парыжы уганаравалаала Марка Далецкага тытулам – мастак FIAP (AFIAP)


Вам можа быць цікава

Выстава «Песня — душа народа» ў Мінску

11.09.2025 17:00 - 19.10.2025 19:00 Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Выстава «Драўляныя гісторыі» ў Мінску

17.09.2025 17:30 - 12.10.2025 20:00 мастацкая галерэя «Цэнтр» (вул. Гікалы, 4)

«Петля Пристрастия» ў Рызе

26.10.2025 (20:00 - 22:00) Laska V21 (Vagonu iela 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ