На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» прэм’ера відэапраекта пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Першая серыя — пра брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана

23.03.2026 Гісторыя
На ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» пачаўся новы гістарычны серыял пад назвай «Беларусь 1863». Гэта гісторыя студзеньскага паўстання 1864-1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Што гэта было? Навошта? Пра якіх герояў і антыгерояў паўстання мы ніколі не чулі? Дзе праўда, а дзе — міфы?

«Bielaruś 1863»

У першай серыі распавядаем гісторыю брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана.

За што брытанца пасадзілі ў турму ў Гродна ў 1863 годзе? Як ён апісаў паўстанцаў, сялянаў, яўрэяў, а як — казакоў і расійскію армію? Што лічыў «пракляццем краю»? Хто яго вызваліў і колькі грошай гэта каштавала? Якой насамрэч аказалася Matushka Rossiya? Неверагодныя прыгоды брытанца ў «Рускай Польшчы» — у нашым відэа.