Адкрыццё выставы мастака Алеся Цыркунова

04.04.2018 17:00 - 17:00 Палац мастацтва (вул. Казлова, 3) Бясплатнае

4 красавіка 2018 года а 17-ай гадзіне ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу вядомага беларускага мастака, сябра мастацкай суполкі “Пагоня”, Алеся Цыркунова. Выстава прымеркавана да 70-годдзя майстра .

У экспазіцыі ўвазе гледачоў будуць прадстаўлены некалькі дзясяткаў лепшых жывапісных твораў майстра, створаных ім за шматгадовы плённы шлях у беларускім мастацтве.

Па трапных словах вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Таццяны, Гаранскай:”Творчасць Цыркунова адрозніваецца дэкаратыўнасцю, экспрэсіўнасцю і эмацыйнасцю, лаканізмам вобразнай структуры, разнастайнасцю тэхнічных прыёмаў і тонкімі каларыстычнымі развязкамі. Па ідэйнай скіраванасці яго мастацтва вельмі патрыятычнае. У Алеся Цыркунова ёсць пэўная творчая праграма па адлюстраванні прыярытэтных старонак гісторыі Беларусі. На яго карцінах адлюстраваны патрыёты-асобы, значныя падзеі гісторыі краіны і злучаныя з імі культавыя месцы. Сам жывапіс мастака ўтрымвае ў сабе нерв эпохі, таму што ў творчасці Алеся Цыркунова знаходзяцьадлюстраванне ўсе праблемы нацыянальнага гісторыка-патрыятычнага выхавання сучаснага беларускага грамадства”.

Алесь Цыркуноў нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Лясань Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкай суполкі «Пагоня».

Працуе ў розных жанрах. У сваіх творах увасабляе падзеі і асобаў беларускай гісторыі. Ён стварыў вобразы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Васіля Быкава, Францішка Скарыны, Вітаўта Вялікага і інш.

У вёсцы Чэхі Мядзельскага раёну паставіў крыж усім беларускім сьвятым (2000 год); адшукаў магілу Ванды Ромэр — удавы знакамітага мастака Альфрэда Ромэра — у вёсцы Каралінава Пастаўскага раёну і ўсталяваў на ёй помнік. У вёсцы Страча Астравецкага раёну ім пастаўлена каплічка ў гонар удзельнікаў паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі.

Тэрмін правядзення выставы:

з 4 па 15 красавіка 2018 года, штодзень, акрамя панядзелка, з 10.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак:

(017) 288-15-49 – Рэспубліканская мастацкая галерэя (Палац мастацтва)

(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Вясновыя напевы» ў Брэсце

25.04.2025 17:00 - 11.05.2025 19:00 Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр (вул. Савецкая, 54)

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ