Адкрыццё выставы мастака Міхаіла Блішча

17.08.2017 17:00 - 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

17 жніўня 2017 года а 17-й гадзіне адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны, мастака, мастака-сцэнографа Дзяржаўнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР у 1938–1956 гадах (сёння – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь) Міхаіла Андрэевіча Блішча (1917–1966), прымеркаванай да 100-годдзя з дня яго нараджэння.

Экспазіцыйную прастору складуць звыш 50 твораў жывапісу, сцэнаграфіі, графікі са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь і філіяла Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь – Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, з архіва Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Беларускага саюза мастакоў, з прыватнай калекцыі Людмілы Аляксандраўны Бабарыкінай і калекцыі сям’і мастака. Дапоўняць экспазіцыю фотаздымкі з сямейнага архіва, а таксама фотаздымкі і тэатральныя праграмкі з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Экспанаванне выставы пройдзе з 18 жніўня па 24 верасня 2017 года.

 


Вам можа быць цікава

Майстар-клас па ляльках "Птушка-радасць" у Гомелі (12+)

14.03.2026 (12:00 - 14:00) Філіял Веткаўскага музея (плошча Леніна, 4а)

Антон Пятроў у Варшаве

15.03.2026 (20:00 - 22:00) бар "Карма" (Aleja 3 Maja 5)

Лекцыя Змітра Юркевіча "Таямніцы Багрымаў" у Мінску

18.03.2026 (19:00 - 20:30) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Iva Sativa ў Берліне

24.03.2026 (20:00 - 22:00) Cosmic Kaspar, (Brunnenstraße 198)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ