Адкрыццё выставы Міхася Рагалевіча “Песня жыцця”

20.11.2017 18:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

20 лістапада 2017 года а 18-й гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы Міхася Рагалевіча “Песня жыцця”.

Будзе прадстаўлена каля 80 твораў з калекцый Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Уздзенскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея, Беларускага саюза мастакоў, “Пріорбанк” ААТ, Сям’i мастака, прыватных збораў.

Драматызм светаадчування, які, вiдавочна, быў значна абумоўлены трагічнымі абставінамі пачатку жыцця мастака, яскрава адбіўся ў яго творчасці пачатковага перыяду. З цягам часу сталі пераважаць жыццесцвярджальныя матывы, кампазіцыя, каларыстыка.

Можна адзначыць, што ў сваім жывапісе мастак урэшце стварыў напаўказачны свет, звязаны з рэальнасцю, але пазбаўлены яе хібаў і непрыемных падрабязнасцяў; свой свет-мару; увасобіў уяўленне аб тым, якім выдатным можа і павінна быць жыццё на цудоўнай зямлі. Так чыста і сур’ёзна могуць успрымаць навакольнае асяроддзе дзеці. Часта ў выявах персанажаў плоскаснасць, абагуленасць, высветленасць фарбаў выклікаюць пачуццё іх бясплотнасці, яны выглядаюць як увасабленні станаў, пачуццяў, інтэлекту, а не як зямныя істоты. І назвы часам адсылаюць да “архетыпiчных” паняццяў: пяшчоты, сям’і, шчасця, міру. Творчасць мастака ўтрымлівае рысы народнага ці інсітнага мастацтва, а таксама заходнееўрапейскіх стыляў – уплывы Сезана, Мадыльяні, Пiкаса, экспрэсіянізму, фавізму. Усё гэта было пераплаўлена ў яго свядомасці і стварыла яскрава індывідуальны, адметны і пазнавальны почырк. Але што і як бы ні выяўляў Міхась Рагалевіч, яго творы заўсёды ўтрымліваюць і выпраменьваюць моц і шчырасць пачуццяў. Таму нават падобныя вобразы і сюжэты заўсёды гучаць нанова.

Міхаіл Вікенцьевіч Рагалевіч нарадзіўся 29 верасня 1932 года ў пасёлку Глінішчы Уздзенскага раёна Мінскай вобласцi. Рана страціў бацькоў, якія былі рэпрэсіраваныя ў 1930-я гг. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1964 г. Вучыўся ў Н.І. Галоўчанкі, М.Я. Лісоўскага, А.В. Луцэвіча. Удзельнічаў у выставах з 1966 г. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі. Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1978 г. Быў мастаком-афарміцелем у Iнстытуце фiзікi Акадэмii навук БССР. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, фондзе Беларускага саюза мастакоў, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Уздзенскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі, калекцыі “Пріорбанк” ААТ, прыватных зборах.

Драматызм светаадчування, які, вiдавочна, быў значна абумоўлены трагічнымі абставінамі пачатку жыцця мастака, яскрава адбіўся ў яго творчасці пачатковага перыяду. З цягам часу сталі пераважаць жыццесцвярджальныя матывы, кампазіцыя, каларыстыка. Можна адзначыць, што ў сваім жывапісе мастак урэшце стварыў напаўказачны свет, звязаны з рэальнасцю, але пазбаўлены яе хібаў і непрыемных падрабязнасцяў; свой свет-мару; увасобіў уяўленне аб тым, якім выдатным можа і павінна быць жыццё на цудоўнай зямлі. Так чыста і сур’ёзна могуць успрымаць навакольнае асяроддзе дзеці. Часта ў выявах персанажаў плоскаснасць, абагуленасць, высветленасць фарбаў выклікаюць пачуццё іх бясплотнасці, яны выглядаюць як увасабленні станаў, пачуццяў, інтэлекту, а не як зямныя істоты. І назвы часам адсылаюць да “архетыпiчных” паняццяў: пяшчоты, сям’і, шчасця, міру. Творчасць мастака ўтрымлівае рысы народнага ці інсітнага мастацтва, а таксама заходнееўрапейскіх стыляў – уплывы Сезана, Мадыльяні, Пiкаса, экспрэсіянізму, фавізму. Усё гэта было пераплаўлена ў яго свядомасці і стварыла яскрава індывідуальны, адметны і пазнавальны почырк. Але што і як бы ні выяўляў Міхась Рагалевіч, яго творы заўсёды ўтрымліваюць і выпраменьваюць моц і шчырасць пачуццяў. Таму нават падобныя вобразы і сюжэты заўсёды гучаць нанова.

 


Вам можа быць цікава

Выстава "Калядныя ўзоры" ў Мінску

23.12.2025 11:00 - 11.01.2026 19:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Гікалы, 4)

Каляды з Маляванычам у Сан-Францыска

28.12.2025 (16:00 - 20:00) Studio Anthurium 55 (43rd Ave)

Дзіцячы калядны баль у Мірскім замку

06.01.2026 (12:00 - 17:00) Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ