• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы Наталлі Яўглеўскай «Роздум каля ачага»

Пачатак: 04.11 (17:00)
Канец: 04.11 (17:00)
Рэспубліканская мастацкая галерэі Беларускага саюза мастакоў
(Мінск, Палац мастацтва, вул. Казлова, 3)
Google

4 лістапада 2016 года а 17-ай гадзіне ў  Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3) адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы мастака-кераміста Наталлі Яўглеўскай «Роздум каля ачага». 

Выстава прадстаўляе шматгранны творчы шлях мастака, які мае сваю духоўную пазіцыю, што і з’яўляецца рухавіком яе творчых памкненняў і служыць аўтару падставовым чыннікам натхнення. Выстава «Роздум каля ачага» – гэта пэўная веха творчай дзейнасці Наталлі Яўглеўскай.

Само слова агмень (ачаг) сімвалізуе цяпло душы, цяпло рук – гэта мікра і макракосмас. Стыхія агню з’яўляецца формаўтваральнай сілай узаемадзеяння прыродных з’яў навакольнага свету і творчай волі аўтара.

У сваёй творчасці мастак імкнецца да стварэння філасофскі асэнсаваных вобразаў-ідэй. Індывідуальнасць аўтара выразна прасочваецца ў цеснай «генетычнай» сувязі з традыцыйным дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Пачуццё прыгожага закладзена ў праграму творчага жыцця мастака. Рамантычнае светаадчуванне робіць творы Наталлі непадробна лірычнымі, напоўненымі складанай гамай чалавечых пачуццяў.

Наталля Яўглеўская стварае аб’екты, выкарыстоўваючы прыродную прыгажосць матэрыялу і тэхнічныя прыёмы архаічнага мінулага керамікі як віду мастацтва, спецыфічна сінтэзуе ў сабе выразныя сродкі скульптуры. Глыбокае веданне тэхналогіі, разуменне і аналіз сусветнай і айчыннай спадчыны, натхненне, высокае выканальніцкае майстэрства і своеасаблівасць пластычнай мовы робяць яе працы яркімі і запамінальнымі.

Наталля Яўглеўская нарадзілася 19.04.1955 ў г.Мінску, Беларусь. У 1981 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў). Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкая кераміка). З 1981 года – пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, групавых, замежных і міжнародных мастацкіх выстаў. З 1989 года – сябра Беларускага саюза мастакоў. У 2015 годзе ўзнагароджана Падзякай Міністэрства культуры РБ.

Работы Наталлі Яўглеўскай упрыгожваюць шматлікія інтэр’еры Беларусі (у тым ліку архітэктурнага ансамбля Мірскага замка), Расіі. Яе творы знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея РБ, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя. П.В. Масленікава, мастацкіх фондах Расіі і ГА «Беларускі саюз мастакоў», у прыватных калекцыях Германіі, Галандыі і іншых краін Заходняй Еўропы.

Выстава будзе працаваць з 4 па 20 лістапада 2016 года. Мы працуем: 11.00 – 19.00 штодзень, апрача панядзелка. Тэлефоны для даведак: (017) 288 15 49, (017) 290 60 10 – Палац мастацтва  (017) 296 67 84 – Беларускі саюз мастакоў.

З інфармацыяй пра мінулыя, дзейныя і запланаваныя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў www.belartunion.by

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип