Адкрыццё выставы PF-фотаздымкаў (18+)

29.12.2015 19:00 - 21:00 «Кніжная Шафа» (праспект Дзяржынскага, 9) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора «Кніжная Шафа» прадстаўляе выставу PF-здымкаў (+18) з калекцый Міхаіла Гаруса, Наталлі Яўмененка, Маргарыты Трэнінай і Аляксея Ільіна, якая пройдзе з 29 снежня 2015г. па 23 студзеня 2016 г. ў Мінску.

Сучасная PF-фотакартка — гэта невялікая картка, якая памерам звычайна не перавышае стандартную паштоўку. Абавязковымі атрыбутамі з’яўляюцца сімвалы “PF”, атрыманыя з першых літар французскай мовы «Pour Féliciter» (“каб павіншаваць”) альбо італьянскай «Po Félicita» (“на шчасце”), лічбы надыходзячага каляндарнага года і, вядома, аўтарскі подпіс, а часам нават і адрас.

Наведвальнікі выставы ўбачаць PF-фатаграфіі мінскіх фатографаў, якія ахопліваюць перыяд з 1985 па 2015 гады. Гэта і серыі, выкананыя ў адзіным стылі, а таксама надрукаваныя ўручную або створаныя з ужываннем сучаснай лічбавай тэхнікі; працы, якія дэманструюць розныя спосабы афарбоўкі: ад таніравання волавам і салямі тыамачавіны да выкарыстання звычайных каляровых алоўкаў.

PF — своеасаблівая візітная картка фатографа, маленькая справаздача перад сабой і калегамі, нефармальнае падвядзенне вынікаў года. Часам — сур’ёзныя, часам — падобныя на жарт, часта — філасофскія або авангардысцкія, але заўсёды самабытныя, гэтак жа, як і іх аўтары.

Сярод фатографаў ёсць добрая традыцыя — перад Новым годам сустракацца і абменьвацца фотавіншаваннямі — PF-камі.

Напярэдадні навагодніх святаў запрашаем ўсіх далучыцца да традыцыі фотовіншаванняў!

Адкрыццё адбудзецца 29 снежня ў 19.00, уваход вольны.

Чакаем вас па адрасе: праспект Дзяржынскага, 9, «Кніжная Шафа» (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17234 48 64, shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29637 09 53.

Час працы выставы: пн.-пт .: 10.00 – 20.00, cуб.: 11.00 – 18.00, нд .: – выхадны.


Вам можа быць цікава

Кава з гісторыкам у Варшаве

10.05.2025 (13:00 - 15:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Света Бень у Празе

16.05.2025 (20:00 - 22:00) Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169)

«Relikt» у Лодзі

17.05.2025 (19:00 - 21:00) klub Wooltura (Wólczańska 40/42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ