Света Бень у Празе

16.05.2025 20:00 - 22:00 Klub Betlémská (Betlémské nám. 1/169) ад 400 крон



16 траўня, у пятніцу, Света Бень грае канцэрт у Празе.





Вас чакае ўтульны вечар з Бенькай, да якога далучыцца праект Tochka K., чый голас і музыка нібыта ступілі з блізкага сну.

Іх дыялог цячэ — часам гэта заклік і водгук, часам паралельная прагулка, дзе кожная песня, цішыня ці позірк нараджаюць нешта новае.

Усё вельмі па-хатняму: цёпла, пяшчотна, крыху сумна, крыху радасна. Быццам сабраліся сябры — ёсць што спяваць і пра што маўчаць.


Квіткі коштам ад 400 крон бярыце па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава пісанак «Знакі жыцця» ў Заслаўі

10.04.2025 11:00 - 01.06.2025 17:00 Музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, д.13)

Выстава «Адольф Гугель. Аповесць, напісаная фарбамі» ў Мінску

25.04.2025 17:00 - 15.06.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (вул. К. Маркса, 24)

Выстава Вікторыі Крупскай «Філасофія колеру» ў Віцебску

30.04.2025 17:00 - 01.06.2025 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ