Прастора КХ і Месяц фатаграфіі ў Мінску/Month of Photography in Minsk запрашаюць вас на выставу ў межах грандыёзнай праграмы Месяца, але па-за межамі Мінска!
6 верасня а 19.00. мы чакаем вас ў Берасці, у галерэі Прасторы КХ на адкрыцці выставы Рамана Трацюка “Супрэматычнае вяселле”.
***
Праект “Супрэматычнае вяселле” з’яўляецца вынікам аўтарскага даследавання утылітарнай фатаграфіі ў інтернэце. У праекце сутыкаюцца эстэтыка сучаснай вясельнай фатаграфіі і самавыяўляльны дыскурс супрэматызма.
“З пункту гледжаньня супрэматыста, з’явы прадметнага паходжання не істотныя; істотным ёсць толькі ўласна пачуццё, цалкам незалежна ад атачэння, у якім яно было абуджанае. Гэтак званая “канцэнтрацыя” адчування ў свядомасці азначае, у сутнасці, канкрэтызацыю адлюстравання адчування праз рэальнае ўяўленне. Гэткае рэальнае ўяўленне ў мастацтве супрэматызма ня мае вартасці… І ня толькі ў мастацтве супрэматызма, але і ў Мастацтве наогул, таму што заўсёдная, фактычная вартасць твора Мастацтва (да якой бы “школы” ён не належыў) палягае адно толькі на выказванні адчування.”
(Казімір Малевіч. “Збор твораў у 5 тамах”, Т.5., 1998)
У фатаграфіях з інтэрнет-аўкцыо наў, дзе прадаюцца раней ужываныя вясельныя сукенкі, мастак адкрывае для сябе абстрактныя кампазіцыі, якія ўзнікаюць ў выніку размывання асабістасцей, якія былі прадстаўлены на арыгінальных здымках.
Гэткае адначасовае ўспрыманне двух супрацьлеглых пластоў рэальнасці – абстрактнага і канкрэтнага – нараджае пачуцце кагнітыўнага дысанасу, неспакою, дзіўнасці.
***
Раман Трацюк нарадзіўся ў 1981 годзе ў Берасці (Беларусь). У 2004 годзе скончыў Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Познані (Польшча) па спецыяльнасці Жывапіс, а ў 2007 – па спецыяльнасці Intermedia. У 2012 атрымаў ступень доктара ў галіне выяўленчага мастацтва на факультэце Мультымедыя камунікацыі свайго alma mater. Працуе ў сферы перформансу, інсталяцыі (у тым ліку інтэрактыўнай), відэа, жывапісу, фатаграфіі, паблік арту. З’яўляецца куратарам выстаў і фестываляў сучаснага мастацтва, а таксама даследчыкам і супрацоўнікам Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Познані. У цэнтры яго прафесійных і творчых інтарэсаў – перфарматыўнасц ь, узаемадзеянне паміж мастаком і гледачом, вывучэнне іміджа і самапрэзертацыі ў мас-медыя і інтэрнеце, а таксама выкрыванне прыкметаў мастацтва ў паўсядзенным жыцці.
***
06.09
Адкрыццё выставы (сустрэча з мастаком), 19:00
Прастора КХ
Уваход вольны
06.09 — 23.09
Прастора КХ
Брэст, вул. Халтурына, 2/1
15:00 – 19:00, чацвер-нядзеля
Уваход – 2 р.
Тэлефон для давадак: +375 33 308 38 11