• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы “Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй…”

Пачатак: 21.04 (17:00)
Канец: 21.04 (19:00)
Літаратурным музеі Максіма Багдановіча
(Мінск, вул. Багдановіча, 7а)
Google

21 красавіка 2016 года а 17-ай гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы “Я сеяў іскры сэрца поўнай жменяй…”, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка, публіцыста і грамадскага дзеяча Змітрака Бядулі (Самуіла Яфімавіча Плаўніка).

Змітрок Бядуля ўвайшоў у беларускую літаратуру як “пісьменнік з душой чулай і паэтычнай”, які тонка адчуваў хараство, быў здольны дасканала перадаць ва ўсёй красе і шматстайнасці дзівосны свет роднай прыроды, дзіцячых мараў, чалавечай душы.

Змітрок Бядуля – аўтар шматлікіх вершаў, лірычных абразкоў, апавяданняў і аповесцяў, многія з якіх сталі хрэстаматыйнымі для беларускай літаратуры («Пяць лыжак заціркі», «Малыя дрывасекі», «На Каляды к сыну», «Вялікодныя яйкі», «Летапісцы»). У іх прасочваюцца характэрныя для аўтара матывы творчасці –эмацыянальнае захапленне прыгажосцю роднага краю, паэтызацыя вясковага побыту, асуджэнне сацыяльнай несправядлівасці. Творы Бядулі кранаюць прыгажосцю метафар, маляўнічасцю, вобразнасцю, але ў той жа час прымушаюць кожнага задумацца над чалавечай сутнасцю. У адносінах да сваіх герояў Зм. Бядуля быў глыбокім псіхолагам, умеў завастрыць увагу на ўнутраным свеце чалавека, напоўненым шчырымі непаўторнымі душэўнымі пачуццямі.

Вера,_паншчына_і_воля_ў_беларускіх_народных_песнях_і_казках

На старонках сваіх кніг Змітрок Бядуля стварыў выключныя па мастацкай дасканаласці карціны беларускай прыроды, з якой ён звязаны быў душой і сэрцам: дзякуючы музычнасці, багаццю і сакавітасці мовы прырода пад яго пяром паўстае жывой, зменлівай, гожай, іграе ў безлічы яркіх арыгінальных метафар.

Змітрок Бядуля шмат увагі надаваў творам для дзяцей. Яго казка «Качачка-цацачка», паэма-казка “Мурашка Палашка”, вершаваная аповесць “Хлопчык з-пад Гродна”, аповесць-казка “Сярэбраная табакерка” сведчаць пра добрае разуменне пісьменнікам дзіцячай псіхалогіі, здольнасць пісаць пра дзяцей і для дзяцей займальна і даходліва.

На выставе да 130-годдзя Змітрака Бядулі будуць прадстаўлены матэрыялы з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Жыццёвы і творчы шлях пісьменніка наведвальнік зможа прасачыць праз шэраг фотаздымкаў, эпісталярыяў, прыжыццёвых выданняў, дакументальных сведчанняў актыўнай грамадскай дзейнасці Змітрака Бядулі.

На адкрыцці выставы будуць прысутнічаць даследчыкі і аматары творчасці пісьменніка, яго родныя.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип