Квіз і лекцыя-дыскусія пра мясцовую дэмакратыю ў Кракаве

17.05.2026 18:00 - 20:30 ------------ вольны данат



У нядзелю, 17 траўня, у Кракаве адбудуцца квіз і лекцыя-дыскусія пра мясцовую дэмакратыю




Мэта сустрэчы — каб вы даведаліся і абмеркавалі, як развіваць сваю грамадзянскую суб’ектнасць у кракаўскай палітыцы. 

Праграма такая:
 

 18:00 — 19:30 Камандны квіз «Пытаннечкі» з Паўлам Свярдловым, экс-галоўрэдам Еўрарадыё і ветэранам «Што? Дзе? Калі?» 

Некалькі тураў на розныя галіны ведаў, прысвечаныя мясцоваму самакіраванню ў Беларусі і за мяжой. Будзе нефармальна і весела 

 19:30 — 20:30 Лекцыя-дыскусія з палітаналітыкам Андрэем Ягоравым і блогерам Аляксандрам Кныровічам 

Абмяркуюць, якія магчымасці дае мясцовая дэмакратыя беларусам, якія формы самаарганізацыю працуюць і што можна рабіць разам. 


Уваход — вольны данат. На квіз патрэбная рэгістрацыя па спасылцы



Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ