Лекцыя «Беларуская драматургія: Карусь Каганец» у Мінску

14.05.2026 18:00 - 19:30 Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (вул. Крапоткіна, 44) Бясплатнае
14 траўня, у чацвер, Цэнтр беларускай драматургіі запрашае на лекцыю «Беларуская драматургія: Карусь Каганец».

Карусь Каганец — культурны дзеяч, драматург, літаратар, перакладчык, мастак, а таксама сваяк французскага паэта Гіёма Апалінэра.

Мастацкія пошукі творцы сталі сапраўднай падзеяй у культурным жыцці Беларусі пачатку ХХ стагоддзя.

Першыя спектаклі паводле яго камедыі «Модны шляхцюк» назаўжды ўвайшлі ў гісторыю беларускага тэатра.

Менавіта гэтая п’еса натхніла Янку Купалу на стварэнне культавай «Паўлінкі». Але сатырычная гісторыя пра франта Пранцішка — не адзіны драматургічны твор Каруся Каганца.

  • Якімі былі іншыя п’есы аўтара?

  • У якую адзіную ідэйна-тэматычную лінію яны складаюцца?

Пра тое і пагавораць.

Лекцыя будзе на рускай мове.

Працягласць — 1 гадзіна 30 хвілін.

Лектарка — Яўгенія Бачыла, рэдактарка ЦБД, тэатразнаўца.

Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Фестываль дзіцячай кнігі ў Кракаве

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Кніжны клуб у Мінску абмяркуе Саламею Пільштынову (16+)

28.06.2026 (14:00 - 16:00) музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ