Адкрыццё выставы Яўгена Ціхановіча “Фота-малюнкі”.

27.01.2016 19:00 - 21:00 Кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” (пр. Дзяржынскага 9) Бясплатнае

Кніжна-выставачная прастора “Кніжная Шафа” з 27 студзеня па 27 лютага прадстаўляе выставу маладога мастака з г. Баранавічы Яўгена Ціхановіча.

Творчасць Яўгена Ціхановіча самастойнае і выразнае – аўтар пасьпяхова і арыгінальна сумяшчае магчымасці фотатэхнікі і малюнака ўручную, працы Яўгена неаднаразова былі прызнаныя лепшымі на сайце часопіса Vogue (Italia).

“Мае фотаздымкі – гэта маё чыста суб’ектыўнае бачанне. Таму, напэўна, я і называю іх фотамалюнкамі. Асноўнае, што аб’ядноўвае ўсе мае працы – гэта іх мастацкі бок. Мне б вельмі хацелася навучыцца ствараць своеасаблівую казачную атмасферу, у якую мог бы акунуцца глядач, сузіраючы мае фота-малюнкі” – адзначае Яўген Ціхановіч.

Фото-рисунок - Психоделические осколки small

Работы спалучаюць у сабе фотаздымкі Яўгена Ціхановіча і яго ілюстрацыі, зробленыя ўручную. Сцэны з рэальнага жыцця напаўняюцца казачнасцю і пэўнай сімвалічнасцю, якую кожны можа зразумець ці адчуць па-свойму. Малады фатограф шчодра раскідвае па паперы фарбы, плямы атраманту, дазваляе сабе свабодна гуляцца з колерам на фотаздымку, дапаўняе вобразы сваіх персанажаў, з дапамогаю малюнка ўвасабляе незвычайныя сюжэты.

Запрашаем вас на адкрыццё выставы, якое адбудзецца 27 студзеня ў 19.00, уваход вольны.

Чакаем вас па адрасе праспект Дзяржынскага 9, “Кніжная Шафа” (уваход са двара).

Тэлефон: +375 17 234 48 64, shafaminsk@gmail.com.

Кантактная асоба: Анастасія Дудкова, +375 29 637 09 53.

Выстава працуе: пн.-пт: 10.00 – 20.00, суб.: 11.00 – 18.00, нядз.: выходны.


Вам можа быць цікава

Выстава "VOYAGE Дзяніса Барсукова" ў Мінску

11.12.2025 18:00 - 11.01.2026 20:00 Галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 (16:00 - 20:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

«Hamanina» ў Познані

28.12.2025 (19:00 - 21:00) My pod sceną (Ul. 27 Grudnia 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ