• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы Мінск

Адкрыццё выставы «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай»

Пачатак: 04.10 (17:00)
Канец: 04.10 (17:00)
Нацыянальны гістарычны музей
(Мінск, вул. Карла Маркса, 12)
Google

4 кастрычніка а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай».

Архіў Зоф’і Хамянтоўскай, адной з найважнейшых фатографак міжваеннага перыяду, з 2008 года знаходзіцца ў апрацоўцы Фонду «Археалогія Фатаграфіі». У велізарнай  калекцыі, якая налічвае каля 6500 негатываў і 4500 пазітываў, захавалася не так шмат выставачных адбіткаў. Большасць з іх не перажыла вайну. Ацалелыя здымкі – гэта невялікія аўтарскія “кантролькі”, што паказваюць, перш за ўсё, працэс працы фатографкі і яе аўтарскі адбор любімых кадраў.

Выстава прадстаўляе некалькіх дзясяткаў з іх. Фатаграфіі невялікага фармату з 1928-1933 гадоў паказваюць радавы маёнтак Зоф’і Хамянтоўскай у Парахонску. У выставу ўвайшлі шматлікія фатаграфіі краявідаў у «піктарыяльнай» эстэтыцы, зробленыя «Лейкай», і здымкі, што дакументуюць жыццё мясцовых жыхароў.

Прэзентацыя суправаджаецца паказам фільма «Я здымаю». Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагментаў стужак Хамянтоўскай канца 1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыццё фатографкі, яе сям’і і сяброў. Кароткаметражны фільм быў змантаваны са знойдзеных у архівах унікальных дакументальных кадраў, знятых самой мастачкай. Аўтарскі каментар да фільма напісаў Мікалай Лазінскі, а тэкст прачытала Юлія Станішэўска. Гэты матэрыял, падобна як і сам факт здымання фільмаў Хаментоўскай, доўга заставаўся невядомым, хаця на выставе ў Познані фатографка дэбютавала не паказам здымкаў, а менавіта фільмам. Аблічбоўка фільма была прафінансавана Нацыянальным Аўдыёвізуальным Інстытутам у рамках праграмы «Лічбавая спадчына».

Прэзентаваны выбар здымкаў упершыню быў прадстаўлены ў рамках выставы «Маёнтак. Скульптуры з калекцыі сям’і ван Роўз, а таксама фільмы і фатаграфіі з архіва Зоф’і Хамянтоўскай» у Крулікарні (Варшава, 18 сакавіка – 17 мая 2015, група куратараў пад кіраўніцтвам Агнешкі Тарасюк у складзе: Катажына Кухарска-Хорнунг, Караліна Пухала-Роек, Міхал Лібера).

Выстава Зоф’і Хамянтоўскай з’яўляецца другой прэзентацыяй даробку фатографкі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Першая выстава адбылася ўвосень 2011 года ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе Еўрапейскага Саюза.

 

Выстава ў рамках Месяца Фатаграфіі ў Мінску: www.mfm.by

Выстава працуе па 28 кастрычніка.

 

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Панядзелак-пятніца: 10.00 – 19.00

Субота, нядзеля: 11.00 – 19.00

Тэлефон: 226-05-32

histmuseum.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    • Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип