Адкрытая лекцыя “Балотная археалогія”

15.02.2013 17:00 - 19:00 Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа Бясплатнае

Адкрытая лекцыя "Балотная археалогія"

15-га лютага а 17-ай гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы ім. Я.Коласа

Нацыянальнай Акадэміі навук адбудзецца сустрэча з археолагамі па тэме “Балотная археалогія” і яе перспектывы для Беларусі”.

Мэта сустрэчы пазнаёміць жыхароў сталіцы з некаторымі цікавымі вынікамі археалагічнага вывучэння старажытных паселішчаў, якія знойдзены ў беларускіх балотах і ўзніклі больш за тры – пяць тысяч гадоў таму назад. Нашы балоты  – гэта не толькі ўнікальны прыродны комплекс, але і неацэнны архіў дадзеных пра нашае гістарычнае мінулае.

У сустрэчы прымуць ўдзел беларускія археолагі:

Мікола Крывальцэвіч, кандыдат гістарычных нвук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аўтар каля 230 навуковых і навукова-папулярных публікацый, у тым ліку манаграфічных прац па старажытнай гісторыі Беларускага Палесся;

Максім Чарняўскі, кандыдат гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аўтар шматлікіх навуковых публікацый, кнігі “Касцяныя і рагавыя вырабы на паселішчах Крывінскага тарфяніку”, археолаг, які вядзе шматгадовыя даследаванні на старажытных паселішчах Крывінскага тарфяніка каля Бешанковічаў;

Людміла Дучыц, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых і навукова папулярных прац па археалогіі, у тым ліку кніг па сакральнай геаграфіі, міфалогіі, вераванням старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі;

публіцыст Ірына Клімковіч – адзін з арганізатараў экспедыцый па сакральных мясцінах і помніках Беларусі, аўтар энцыклапедычных слоўнікаў і кніг па

міфалогіі беларусаў і сакральнай геаграфіі Беларусі.

Сустрэча арганізавана таварыствам “Зялёная сетка”, грамадскім аб’яднаннем

“Экадом” і інфармацыйным цэнтрам “Эка-інфа” НАН Беларусі.

“Балотная археалогія” і яе перспектывы для Беларусі.

Многія беларускія балоты з’яўляюцца сховішчам рэшткаў паселішчаў, якія ўзнікалі тысячы

гадоў таму назад на астравах, на ўзбярэжжах колішніх вадаёмаў. Апынуўшыся пад

торфам, культурныя адклады закансерваваліся і зрабіліся адмысловым архівам

старажытнай мінуўшчыны. Адкрыццё і даследаванне такіх помнікаў – унікальны шанец

для археолагаў адкрыць многія невядомыя раней старонкі нашай дагісторыі. “Балотная

археалогія” – адзін з найбольш перспектыўных накірункаў айчыннай археалагічнай навукі.

Што знаходзяць на тарфяніковых паселішчах археолагі?

Якія перспектывы ў беларускай “балотнай археалогіі”?

Балоты – неад’емная частка культурнага ландшафта беларусаў. На працягу сваёй

гісторыі беларусы стварылі ўнікальную балотную міфалогію.

Сустрэча адбудзецца па адрасу: вуліца Сурганава 15, ст. м. Акадэмія навук

Нацыянальная навуковая бібліятэка ім. Я.Коласа НАН Беларусі

З пытаннямі звяртайцеся па тэлефоне:
+375 29 7733690 (Канстанцін)
+375 29 6951548 (Воля)


Вам можа быць цікава

Выстава «Ван Гог. Ван Лаў» у Гродне

28.05.2025 12:00 - 13.06.2025 20:00 гарадзенская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Сустрэча са Святланай Алексіевіч у Варшаве

16.06.2025 (19:00 - 21:00) Новая Кнігарня ў фае Новага Тэатра (Madalińskiego 10/16)

VARUŠNIAK Kupalle Ludzi у Варшаве (18+)

28.06.2025 18:00 - 29.06.2025 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ