Адкрыццё беларускай палічкі ў кнігарні «Кватэра» ў Н’ю-Ёрку

16.05.2026 19:30 - 21:30 Kvartira Books (731 Washington Avenue, Brooklyn) 10 USD
У суботу, 16 траўня, кнігарня «Кватэра» ладзіць урачыстае адкрыццё беларускай палічкі.

Прыходзьце даведацца пра сучасных беларускіх аўтараў крыху больш — і ўвогуле, пагаварыць пра актуальную беларускую літаратуру ў выгнанні.

Пагавораць пра тое, як мы памятаем Беларусь (калі памятаем), на якой мове мы бачым сны (калі бачым), ці ёсць мы ўвогуле (ёсць).

Палічка адкрываецца амаль поўным каталогам маладога беларускага выдавецтва «Мяне Няма». А раскажа пра яго — і пра беларускую літаратуру — адна з аўтарак гэтага выдавецтва Таццяна Заміроўская.

Вы зможаце пагартаць і купіць вясновыя навінкі «Мяне Няма».

Прыемны бонус: спадарыня Таццяна пачытае ўрыўкі са сваёй кнігі «Эўрыдыка, правер, ці выключыла ты газ» (2024).

BYOB: бярыце з сабой любімыя напоі!

Уваход — 10 даляраў (вы зможаце выкарыстоўваць іх як купон-ваўчар пры куплі кніг выдавецтва «Мяне няма»). Рэгіструйцеся па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Лекцыя пра Францыска Скарыну ва Уроцлаве

16.05.2026 (18:00 - 20:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Ноч музеяў з Броўкам у Мінску

16.05.2026 (18:00 - 23:00) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Паша Крывец у Дзюсельдорфе

22.05.2026 (20:00 - 22:00) Cafe Bar La Paillette (Schirmerstraße 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ