Адкрыццё выставы “Дзіцячыя краскі ў вянок паэту”

09.01.2020 17:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) Уваход вольны

9 студзеня а 17-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца адкрыццё выставы мастацкіх работ навучэнцаў арт-цэнтра “Вулей" па творчасці Максіма Багдановіча “Дзіцячыя краскі ў вянок паэту”.

Вершы геніяльнага беларускага паэта займаюць пачэснае месца ў скарбніцы сусветнай літаратуры. Талент Максіма Багдановіча заключаецца ў тым, што ён паднімае кола тэм, якія з’яўляюцца вечнымі. Яго вершаваныя радкі былі зразумелыя жыхарам пачатку ХХ стагоддзя, яны турбуюць сучаснага чытача, прычым незалежна ад узросту, адукацыі, прафесіі і месца жыхарства.

Як вынік, паэзія Максіма Багдановіча застаецца запатрабаванай у ХХІ стагоддзі, вабіць і прыцягвае новых чытачоў, знаходзіць водгук у сэрцах, выклікае жаданне тварыць. Сведчаннем таму з’яўляюцца мастацкія работы, музычныя кампазіцыі, драматычныя пастаноўкі, вершы-прысвячэнні творцаў з розных краін, прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў.

Пры дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі імя Хаіма Суціна г.п. Смілавічы” створаны Арт-цэнтр “Вулей” па ініцыятыве праўлення Белгазпромбанка. Мэтай Арт-цэнтра з’яўляецца развіццё здольнасцяў дзяцей, пашырэнне іх мастацкага кругагляду, выхаванне ўмення бачыць твор, ацаніць яго, атрымліваць асалоду ад мастацтва ў самых розных яго формах. Навучэнцы гэтага цэнтра па навучальнай праграме, распрацаванай Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі, наведваюць беларускія музеі. Падчас экскурсіі ў Літаратурны музей Максіма Багдановіча ўзнікла ідэя стварыць новы мастацкі праект: ілюстраваць творы беларускіх пісьменнікаў і распачаць яго менавіта з вершаў Максіма Багдановіча.

На выставе прадстаўлены ілюстрацыі вучняў Арт-цэнтра “Вулей” да адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча “Вянок”.

Уваход на адкрыццё выставы 9 студзеня – вольны.

Выстава будзе працаваць штодня па 6 лютага з 10:00–19:00.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).

Тэлефон: (8017) 334-42-69.

Спасылкі на імпрэзу ў сацсетках: Facebook, Instagram.


Вам можа быць цікава

Выстава "Чароўныя дываны. Шчодры вечар" у Заслаўі

18.12.2025 09:00 - 11.01.2026 17:30 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Каляды ў Стакгольме

10.01.2026 (16:00 - 18:00) Wiboms väg 10

Каляды ў Брне

10.01.2026 (18:00 - 20:00) Křížová 463/15 (Křížová 463/15)

Спектакль Радзіва Прудок у Варшаве

03.02.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ