Адкрыццё выставы “Грані рэалізму”

12.07.2019 17:00 - 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20) Бясплатнае

12 ліпеня а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы Вольгі Шкаруба і Вадзіма Богдана “Грані рэалізму”.

Выставачны праект прадстаўляе працы сучасных маладых мастакоў у жанры пейзажа і нацюрморта, паказвае разнастайнасць прыроды і прадметнай рэальнасці ў творчасці аўтараў. Мастакі прытрымліваюцца рэалістычных традыцый жывапісу і знаёмяць гледача з працамі, створанымі ў рамках гэтага кірунку.

“Творчасць – гэта вельмі інтымны і індывідуальны працэс. Кожны мастак шукае свой стыль, адметны, пазнавальны. Мы імпульсіўныя ў сваёй творчасці, шукаем новыя тэмы і спосабы іх увасаблення, не адыходзячы ад галоўных прынцыпаў рэалізму. Нашы працы – эксперымент з напрамкам, што ўжо сфарміраваўся, мы спрабуем знайсці яго новыя грані ў досыць звыклых жанрах: пейзажы, нацюрморце. Натурныя выявы ў нашых працах перайначаны аўтарскай фантазіяй. Мы імкнемся надаць выявам трапятлівасць і цеплыню. У творах злучаюцца асабістыя жыццёвыя назіранні з нашымі эстэтычнымі прыхільнасцямі. Кожная праца – яшчэ адзін крок на шляху працэсу самапазнання”, – так кажуць самі мастакі пра выставу і свае творчыя пошукі.

Аўтары прымалі ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных выставах, іх творы знаходзяцца ў Цэнтры сучаснага мастацтва ў Мінску і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Шатландыі, Германіі, Кітая і інш.

Выстава будзе доўжыцца да 2019/08/11 г.


Вам можа быць цікава

Трошку джазу ў Брэсце

17.09.2026 (19:00 - 21:00) дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Максім Знак у Дэлфце

18.09.2026 (20:00 - 22:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Каталіцкі Спеўны Уікэнд у Варшаве

20.09.2026 (13:00 - 16:30) касцёл св. Фаўстыны (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ