Адкрыццё выставы «На мяжы цывілізацый» Ігара Мельнікава ў Варшаве

27.01.2022 18:00 - 18:00 Беларускі дом (ul. Kryniczna, 6) Бясплатнае

Беларускі дом у Варшаве запрашае на адкрыццё выставы гісторыка Ігара Мельнікава «На мяжы цывілізацый», прысвечанай беларуска-польскаму памежжу.



Дата: 27 студзеня

Час: 18.00

Месца: ul. Kryniczna 6, Варшава

Падзеі на мяжы ў нашыя дні не сыходзяць з першых палос выданняў. Але што адбывалася на беларускай мяжы раней, у часы Вялікай Айчыннай вайны і перад ёю? Хто яе ахоўваў? Як у 1927 — 1931 змагаліся з кантрабандыстамі?

Пра гэта і многае іншае вы даведаецеся на выставе кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава.

Каб зарэгістравацца на мерапрыемства, калі ласка, запоўніце анкету

Ігар Вячаслававіч Мельнікаў — беларускі гісторык, публіцыст, журналіст, блогер і рэдактар. Лаўрэат Прэміі імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Ва уласнай калекцыі мае больш за 300 гістарычных артэфактаў па тэме гісторыі савецка-польскай мяжы 1921–1939 гадоў.


Вам можа быць цікава

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ