Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у Празе

12.04.2023 - 31.05.2023 16:00 - 19:00 Národní knihovna ČR (Klementinum 190) Бясплатнае

У сераду, 12 красавіка, у Празе адкрываецца выстава «Толькі ў Чэхіі я быў цалкам беларускай», прысвечаная Ларысе Геніюш.



Дата: 12 красавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Národní knihovna ČR (Zasedací sál, vchod A, 1 patro), Klementinum 190, Praha 1


На адкрыцці будзе акцыя памяці спадарыні Ларысы, на якую завітае ўнук Міхал Геніюш.

Пісьменнік Уладзімір Арлоў згадае, як Беларусь развітвалася з ёй 40 гадоў таму. Даследчыкі Пётр Гаўлічак і Сяргей Кнырэвіч дададуць гістарычнага кантэксту, а перакладчык Макс Шчур абяцае прэм’еру паэтычных перакладаў на чэшскую.

 Выдавец Іржы Браўнэр і перакладчыца Святлана Вранава прэзентуюць чэшскае выданне мемуараў «Споведзь».


Выстава працуе па 31 траўня.


Уваход вольны!









Вам можа быць цікава

Выстава Юры Шуста «Жывіца* Сонечнае спляценне» ў Варшаве

16.07.2026 19:00 - 27.09.2026 19:00 Zachęta Narodowa Galeria Sztuki (Plac Małachowskiego 3)

Выстава абярэгаў у Мінску

11.08.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

«Піраты і піраткі каралевы Сафіі» ў Капенгагене

22.08.2026 (09:30 - 17:30) Langelinie (2100 København Ø, Denmark)

Зёлкавы вечар для паненак у Тбілісі

26.08.2026 (19:00 - 21:00) «but first cacao» (37 Alexander Griboedov St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ