Адкрытыя ліцэнзіі. Магчымасці

18.11.2017 11:00 - 15:00 Пасля рэгістрацыі Уваход вольны

Сустрэча грамадскіх актывістаў, арганізацый, творчых асобаў па абмеркаванні новаўвядзенняў у заканадаўства аб аўтарскім праве адбудзецца 18 лістапада ў Мінску.

Напачатку наступнага году чакаюцца змены ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што будуць уведзены так званыя “адкрытыя ліцэнзіі”. Што дае гэта новая магчымасць для творчых людзей, крэатыўнай індустрыі і адукацыі? Як выкарыстаць новыя магчымасці на практыцы творцам, грамадскім інстытутам або некамерцыйным арганізацыям?

Пра гэтыя новаўвядзенні 18 лістапада каманда Фаланстэра і польскія калегі з супольнасці Creative Commons будуць гутарыць і дыскутаваць.

Падчас сустрэчы маюць адбыцца:

  • Расповяд юрыста Фаланстэра з разглядам прапанаваных зменаў у заканадаўства;
  • Польскія актывісты падзеляцца сваім досведам прымянення і прасоўвання адкрытых ліцэнзій Creative Commons у дзейнасці дзяржаўных ўстановаў Польшы, некамерцыйных арганізацый, а таксама асобных творцаў;
  • Прэзентацыя праекта Градка або практычных матэрыялаў па прымяненні Creative Commons на сваіх творах, блогах, або інфармацыйных рэсурсах;
  • Панэльная дыскусія з удзелам беларускіх юрыстаў і творчых асоб.

Магчыма пашырэнне праграмы

На мерапрыемства запрашаюцца:

  • творчыя асобы;
  • асобы якія прафесійна займаюцца стварэннем і распаўсюдам кантэнта (выдаўцы, лэйблы, фільммэйкеры);
  • грамадскія арганізацыі, якія пастаянна працуюць над стварэннем і распаўсюдам кантэнта, а таксама
  • прадстаўнікі дзяржаўных установаў і арганізацый: школаў, бібліятэк, універсітэтаў, даследчых інстутутаў і іншыя.

Арганізатары плануюць зрабіць мерапрыемства насычаным практычнымі прыкладамі і карысным па абмену досведам для ўсіх наведвальнікаў.

Час пачатку: 11:00, субота, 18 лістапада. Працягласць: каля 4 гадзіны.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету.

Мэта сустрэчы – садзейнічанне развіццю асяродка свабодных ведаў, даступнага і адкрытага кантэнта, а таксама большай адкрытасці і злучанасці грамадскіх інстутутаў, творцаў і некамерцыйных арганізацый Беларусі, якія ствараюць рознага роду кантэнт.

Адкрытыя ліцэнзіі – гэта юрыдычны механізм, які дазваляе самім аўтарам больш гнутка вызначаць правілы для выкарыстання і распаўсюду свайго кантэнта.

Арганізатары: МГА “Фаланстэр”.

 

 


Вам можа быць цікава

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Прэм’ера твора Алены Атрашкевіч «Меса» ў Мінску

03.01.2026 (20:00 - 21:30) касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А)

Лекцыя "Прастора ў кадры" ў Мінску

04.01.2026 (16:00 - 18:00) НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ