Адкуль мы прыйшлі? Хто мы? Куды мы ідзем? Анлайн-дыскусія пра каштоўнасці беларусаў ад *Сумленных людзей

16.07.2024 18:00 - 20:00 анлайн Бясплатнае


У аўторак, 16 ліпеня, *Сумленныя людзі ладзяць анлайн-дыскусію пра каштоўнасці беларусаў.





 Дата: 16 ліпеня

Час: 18.00 (час мінскі, гэта 17.00 па Варшаве і 18.00 па Вільні)

Месца: zoom 




Прыходзьце абмеркаваць каштоўнасці беларусаў разам з Франакам Вячоркам, Змітром Лукашуком і Алінай Коўшык. 


Паспрабуюць зазірнуць у душу беларуса (а значыць, і ў саміх сябе), каб адказаць на важныя пытанні нацыянальнага будаўніцтва: 


Якія каштоўнасці беларусаў былі сфармаваны ў СССР і як яны паўплывалі на сучасную гісторыю Беларусі? 

Дыктатура: прычына ці вынік? Ці магло беларускае грамадства ў 1994 годзе выбраць не папуліста і не «моцную руку»? 

Як тры дзесяцігоддзі аўтарытарызму паўплывалі на каштоўнасці беларусаў? 

Беларусы — дакладна еўрапейцы? Наколькі развітыя ў беларусаў так званыя «еўрапейскія» каштоўнасці? 


Без вас не разбяруцца. 



Прымаючы рашэнне, памятайце аб бяспецы. 


Бяспечная рэгістрацыя — па спасылцы: https://us06web.zoom.us/webinar/register/WN_tOGRKpX6TbuQnk3gnmZ_-w 


*Сумленныя людзі не перадаюць вашыя дадзеныя трэцім асобам.







Вам можа быць цікава

Выстава аднаго шэдэўра: «Прагулка» Марка Шагала ў Мінску

08.04.2026 11:00 - 06.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 18:00 - 28.06.2026 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Вечарына «Мастацкі Бамонд» у Мінску

30.06.2026 (19:00 - 21:00) Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус) (Леніна, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ