Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 20:00 - 22:00 Einstein Kultur (Einsteinstraße 42) ад 30 еўра

27 чэрвеня, у суботу, у Мюнхене ў межах фестываля JULA грае сольны канцэрт пад укулеле, гармонік і кішэннае піяніна Света Бень. 



Вас чакае канцэрт-гутарка, канцэрт-узаемадзеянне, канцэрт, дзе зносіны з’яўляюцца апорнай канструкцыяй. 

Як і належыць, прагучаць песні, якія толькі што нарадзіліся і якія ўжо дужа стаяць на нагах, і песні, што на нагах ужо не стаяць, гатовыя зваліцца пад стол, і тыя што сядзяць на стале і весела боўтаюць нагамі. 

А яшчэ прагучаць вершы і назіранні за жывой і нежывой прыродай. У фінале магчымае ўзаемнае каханне, але ніколі не варта выключаць бойку. Увогуле прыходзьце, будзе тое, што будзе і тое, што потым ужо ніколі не паўтарыцца. 


Квіткі коштам 30 еўра бярыце па спасылцы. На ўваходзе будзе 37 еўра. 




Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава Мікіты Віктара «Аб СВАІМ» у Мінску

09.07.2026 17:00 - 02.08.2026 17:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

MARA FEST у Сопаце

12.09.2026 (15:00 - 23:00) Scena Tarasy (Aquapark Sopot)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ