Выстава «Рухаўскія дываны» ў Мінску

03.06.2026 - 28.06.2026 18:00 - 19:00 галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4) Бясплатнае
У сераду, трэцяга чэрвеня, у галерэі мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адкрываецца выстава «Рухаўскія дываны».

Традыцыйныя рухаўскія дываны ўяўляюць сабой насценныя пано буйнога памеру, дэкараваныя аплікацыяй з саломкі яскравых колераў па чорнай тканіне.

Выраб дываноў у тэхніцы аплікацыі саломкай па тканіне, які мае распаўсюджанне ў в. Рухава, аг. Палажэвічы, г. Старыя Дарогі Старадарожскага раёну Мінскай вобласці ўнесены ў 2020 г. у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Пачынальніцай мясцовай мастацкай традыцыі стала Кацярына Максімаўна Русаковіч (1925-1997), якая стала развіваць распаўсюджаны ў пасляваенны час спосаб дэкаравання жылых памяшканняў і ствараць вырабы, што выклікалі захапленне не толькі ў жыхароў сваёй і суседніх вёсак, але і ў аматараў народнай творчасці па ўсяму Савецкаму Саюзу.

Майстрыха натхніла сваякоў і аднавяскоўцаў, сярод якіх высокага ўзроўню майстэрства дасягнулі Надзея Міхайлаўна Пілюк (1924-2007) і Марыя Міхайлаўна Русаковіч (нар. 1943).

Апошняя з іх выгадавала маладых пераемнікаў рамяства, супольнасць якіх сёння дзейнічае ў Старадарожскім раёне.

Дэкаратыўныя і жыццярадасныя рухаўскія дываны арганічна і натуральна ўключыліся ў традыцыйны інтэр’ер народнага жылля побач з вырабамі ткацтва, карункамі і іншымі ўзорамі народнай мастацкай творчасці.

У рухаўскіх дыванах спалучыліся як дасягненні ўласна аплікацыі саломкай, так і іншых відаў народнага мастацтва: маляваных дываноў, тканых посцілак, вышыўцы.

Працуе выстава па 28 чэрвеня.



Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Купалле пад Тбілісі

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 (Асурэці)

Аўтограф-сесія Максіма Жбанкова ў Варшаве

11.07.2026 (17:00 - 19:00) кнігарня «Knihaŭka» (Ks. Kłopotowskiego 4)

Стэндап на беларускай мове ў Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ