У нядзелю, 9 лістапада, у Беларускім Доме адбудзецца трэцяя сустрэча для былых палітвязняў "Коўчынг, інтэграцыя, адпачынак".
Тэма сустрэчы - "Кіраванне часам і дэлегаванне ў камунікацыі".
? Як не згубіцца ў тэрмінах і патрабаваннях?
? Як арганізаваць працу так, каб заставацца ў балансе і мець час на сябе?
У праграме:
- інтэграцыйныя практыкаванні, каб пазнаёміцца і адчуць падтрымку адзін аднаго;
- практычныя інструменты: Матрыца Эйзенхаўэра, прынцыпы дэлегавання, і парады па працы з каляндарамі Google/Outlook;
- супольная вячэра і жывыя размовы - магчымасць проста быць разам, падзяліцца досведам і цеплынёй.
Вядучы трэнінгу - Аляксей Бурносенка, карпаратыўны кансультант, бізнес-трэнер і коуч, чыё пакліканне - раскрываць патэнцыял людзей праз майстэрства камунікацыі, прамовы і перамоваў.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.