Ці атрымаюць руіны драўлянай царквы ў вёсцы Калантаі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці?

Беларускія актывісты звярнуліся ў Ваўкавыскі райвыканкам з прапановай падрыхтаваць прапанову аб наданні руінам драўлянай царквы 1642 года пабудовы, размешчанай на могілках у вёсцы Калантаі, статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, бо як раней паведамляў Інстытут гісторыі НАНБ удалося знайсці крыніцы пра час яе ўзвядзення — а гэта азначае, што на гэты момант зруб з’яўляецца ці найстарэйшай дакументальна пацверджанай драўлянай пабудовай у Беларусі (Лямус у Гродне — 1769 года), піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Ruiny carkvy

Чыноўнікі выехалі на месца і звязаліся з супрацоўнікамі Інстытута гісторыі. У адказе адзначаюць, што ступень захаванасці дрэнная, «аб’ект патрабуе дадатковага прафесійнага абследавання і заключэння аб магчымасці захавання і кансервацыі».

Ruiny carkvy

Aficyjny list

Але прапрацоўваецца пытанне аб пераносе рэшткаў царквы ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту.

«Галоўнае, каб не перашкодзіў сумнавядомы «генплан музея», праз які ён адмаўляецца прымаць хоць якія новыя аб’екты, фактычна падпісваючы ім смяротны прысуд, як было з сядзібай у Двор-Гомель пад Полацкам», — адзначаюць у тэлеграм-канале «Спадчына».