Анлайн-канцэрт Дзімы Іванова (Адыс Абеба)

11.09.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

Беларуская Рада культуры запрашае ў суботу, 11 верасня, у 19.00 на онлайн-канцэрт лідара культавага беларускага рэгі-гурта «Адыс Абеба» Дзмітрыя Іванова.


Онлайн-мерапрыемства

Час: 11 верасня, 19.00

Паглядзець можна тут

Музыка некалькі год жыве ў В’етнаме, выкладае музыку для дзяцей, але спачатку ліпеня ён застаўся без працы, і сродкаў на далейшае існаванне ў яго папросту няма. Яго горад Вунгтаў знаходзіцца непадалёк ад Сайгону, дзе найбольш складаная сітуацыя з захворваннем на каронавірус (5 000 выпадкаў на суткі). Паўсюль абвешчаны жорсткі лакдаўн, зачыненыя крамы і ўсе грамадскія месцы.

У такіх умовах лідар «Адыс Абебы» дасць акустычны канцэрт, які хоча прысвяціць усім сваім беларускім калегам, якія зазналі рэпрэсіі.

«У кожнага могуць быць свае праблемы. Але мы мусім думаць пра салідарнасць», — кажа Дзіма.

Частку з сабраных сродкаў з трансляцыі свайго канцэрту лідар “Адыс Абебы” пералічыць у Беларускую Раду культуры, частка пойдзе на падтрымку музыкі і яго сям’і.



Вам можа быць цікава

«Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Вене

09.08.2026 11:30 - 30.08.2026 17:00 St.-Elisabeth-Kirche der Pfarre zur Frohen Botschaft (St.-Elisabethplatz 9)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ