ПАДЗЕЯ ДНЯ: Агульная дыктоўка

03.09.2022 15:00 - 16:00 анлайн і афлайн (вул. Кульман 1/8) Бясплатнае

Трэцяга верасня адбудзецца Агульная беларуская дыктоўка!



Дата: 3 верасня

Час: 15.00 (час мінскі)

Месца: анлайн і афлайн (у дворыку Lidbeer на вул. Кульман 1/8, Мінск)


Вы зможаце праверыць веданне беларускай мовы i разам з тым зрабіць ўнёсак у культуру Беларусі. Арганізатар дыктоўкі, «Лідскае піва», пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка за кожнага ўдзельніка дыктоўкі.


Узяць удзел у дыктоўцы проста:

Прайдзіце рэгістрацыю на сайце (гэта займае хвіліначак пяць);

Напішыце дыктоўку (вы можаце абраць адзін з варыянтаў: анлайн ці прыйсці на дыктоўку ў мінскі Lidbeer DVOR);

Дадайце сваю работу ў асабісты кабінет. Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад усіх ахвотных па ўсім свеце.

Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8-10 балаў, атрымаюць запрашальныя квіткі ў Музей лідскага бровара.


Зарэгістравацца можна па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Піўная лекцыя ў Брэсце

19.08.2026 (19:00 - 21:00) ТЦ «Микс» (бар «Люстра») (вул. 28 Ліепня, 37А)

Спас у Суле

19.08.2026 (19:00 - 21:00) (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ