• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Канцэрты Мінск

АГА ЗАРЫЯН (AGA ZARYAN) упершыню ў Мінску!

Пачатак: 26.03 (19:00)
Канец: 26.03 (19:00)
Белдзяржфілармонія
(Мінск, пр. Незалежнасці, 50)
Google

Выбітная джазавая вакалістка, уладальніца харызматычнага голасу, лаўрэат шматлікіх узнагарод і першая польская спявачка, якая супрацоўнічае з легендарным лэйблам Blue Note Records, выступіць
26 сакавіка (нядзеля) у Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі.
Канцэрт арганізаваны пры падтрымцы Польскага Інстытута ў  Мінску.

На мінскую сцэну разам з АГАЙ ЗАРЫЯН выйдуць выдатныя музыкі EUROPEN JAZZ TRIO.

Творчасць АГІ ЗАРЫЯН гэта квінтэсенцыя таго, што з’яўляецца лепшым у гісторыі джаза, і разам з тым працяг традыцый легендарных джазавых спявачак Шырлі Хорн, Кармэн Макрэй і Джоні Мітчэл. Сусветнае прызнанне спявачка здабыла, дзякуючы свайму ўнікальнаму стылю з характэрнай лёгкасцю фразіроўкі і свайму цёпламу матаваму тэмбру голасу.

АГА ЗАРЫЯН – уладальніца шматлікіх узнагарод і прэмій у музычным свеце (у тым ліку 5 статуэтак прэстыжнай польскай фонаграфічнай прэміі «Фрыдэрык») і неаднаразова прызнаванага ёй тытула «джазавай вакалісткі года» ў рэйтынгу часопіса Jazz Forum. Кампакт-дыскі АГІ ЗАРЫЯН прадаюцца  рэкорднымі тыражамі, даказваючы, што яе творчасць і вытанчаны стыль заваёўваюць прызнанне шырокай аўдыторыі.

Канцэрты АГІ ЗАРЫЯН славяцца непаўторным настроем. Спявачка заваявала сэрцы слухачоў па ўсім свеце, выступаючы з канцэртамі ў Вялікабрытаніі, ЗША, Бельгіі, Ізраілі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, Германіі, Турцыі, Партугаліі, Расіі, Японіі, Кітаі і Ісландыі.

У Мінску прагучаць найлепшыя кампазіцыі з васьмі альбомаў спявачкі:

  • “MY LULLABY” – дэбютны, ЗАЛАТЫ АЛЬБОМ
  • “PICKING UP THE PIECES” – зборнік з адзінаццаці кампазіцый, якія распавядаюць гісторыі розных жанчын, ілюструючы іх жыццё, стан душы і эмоцыі, запісаны з удзелам сусветна вядомых музыкаў – Лары Кунс, Манун Джэксан, Нолан Шахід і Дарэк Аляшкевіч. ЧАТЫРОХРАЗОВА ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
  • “UMIERA PIĘKNO” – першы альбом на польскай мове, кампазіцыі на тэксты паэтаў ваеннага перыяду. Кампазітарам і аранжыроўшчыкам музыкі да альбома стаў піяніст Міхал Токай. Вершы, выбраныя вакалісткай, у вельмі лірычнай і эмацыянальнай манеры апісваюць жыццё ў перыяд Варшаўскага паўстання. ДВОЙЧЫ ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ / ПРЭМІЯ «FRYDERYK»
  • “LIVE AT PALLADIUM” – канцэртны альбом 2CD / DVD. ЧАТЫРОХРАЗОВА ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
  • “LOOKING WALKING BEING” – кампазіцыі на тэксты А. Зарыян і амерыканскай паэткі Дэніс Левертóў, запісаныя ў духу джазавых балад, з элементамі традыцыйнага і лацінскага джаза, джаз-рока і афрыканскіх рытмаў. ДВОЙЧЫ ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
  • “A BOOK OF LUMINOUS THINGS” – кампазіцыі на вершы польскага паэта, нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша і паэтак, якіх ён вельмі цаніў: Ганны Свіршчынскай, Джэйн Хіршфілд і Дэніс Левертóў. Альбом «A Book of Luminous Things» змяшчае дванаццаць кампазіцый, якія вакалістка выконвае на англійскай мове. Запісаны на Blue Note Records. ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ
  • “KISĘGA OLŚNIEŃ” – польская версія «A Book of Luminous Things». ЗАЛАТЫ АЛЬБОМ / ПРЭМІЯ «ФРЫДЭРЫК»
  • “REMEMBERING NINA & ABBEY” – даніна памяці легендарным джазавым спявачкам Ніне Сімон і Эбі Лінкальн, запісаны на Blue Note Records пры ўдзеле вядомых амерыканскіх джазмэнаў. Праз год пасля выхаду атрымаў статус ПЛАЦІНАВЫ АЛЬБОМ.

« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип