Выстава Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка» ў Мінску

23.07.2026 - 15.08.2026 16:00 - 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8) 8 рублёў


У музеі-майстэрні Азгура адкрылася выстава графікі і скульптуры Аляксандра Шапо «Партрэт сучасніка». 



Слова аўтару: 

«Мой сучаснік — гэта малады мастак (Хлопец са Смілавіч), бацька сямейства (Ной), вялікі дойлід (Іаан), прарок (Хрысціцель), натхнёны навуковец (Золата Шлімана), смелы воін (Рагвалод), без памяці закаханы (Базілік), таленавіты паэт (Маякоўскі) вераломны здраднік (Пацалунак на брудэршафт), пісьменнік-класік (Гамер), стары шавец (Саша), звычайны мужчына ў сваім адвечным выбары шляху (Адам). 

Партрэт сучасніка — гэта маё прывітанне ўсім чальцам экіпажу вялікага касмічнага карабля і запэўніванне, што вандроўка ідзе па плане, усё будзе добра».
 


Выстава працуе па 15 жніўня. 



Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ