Акцыя памяці Алеся Пушкіна ў Варшаве

12.07.2026 14:00 - 16:00 помнік Каперніку Бясплатнае
У нядзелю, 12 ліпеня, беларусы Варшавы ладзяць акцыю памяці мастака Алеся Пушкіна, які загінуў за кратамі 11 ліпеня 2023 года.

Ён сканаў ў рэанімацыі, не атрымаўшы належнай медычнай дапамогі, дастаўлены з калоніі. Яму было 57 гадоў.

Ён змагаўся з захопнікамі сваёй радзімы яшчэ ў дзевяностыя. Менавіта яму належыць знакаміты перформанс «Гной для прэзыдэнта» (1999).

Ён быў схоплены 30 сакавіка 2021 года: карцары, псіхіятрычная клініка, судзілішча праз год, і вырак — 5 гадоў калоніі ва ўмовах жорсткага рэжыму.

25 сакавіка 2022 году ён парэзаў сабе жывот знакам пратэсту супраць сваёй і яшчэ 5000 крымінальных справаў. Яго характар барацьбіта не зламіўся нават у такіх, нечалавечых умовах.

Памяць па ім беларусы мусяць захаваць.



Вам можа быць цікава

Летнія канікулы ў Доме Коласа ў Мінску

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Квэст «Таямніцы экспазіцый» у Мінску

29.08.2026 (15:00 - 17:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ