• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Актуальная лекцыя для бацькоў і педагогаў “Эстэтыка дзіцячага малюнка”

Пачатак: 23.04 (17:00)
Канец: 23.04 (17:00)
Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў
(Мінск, вул. Някрасава, 3)
Кошт: 15000
Google

23 красавіка ў 17.00 у Нацыянальным Цэнтры Сучасных Мастацтваў (на вул. Някрасава, 3) адбудзецца лекцыя мастака-дызайнера Лены Гіль “Эстэтыка дзяцячага малюнка”.

Пра што малююць дзеці? Што хочуць бачыць дарослыя?

Гэта лекцыя для тых бацькоў, якім цікава даведацца больш аб дзіцячых малюнках, чаму ў іх можна навучыцца, што падгледзець і на што звярнуць увагу.

Які вопыт транслюе маленькі мастак у сваіх малюнках, і ці варта дарослым навязваць свой? Пагаворым аб шаблонах, добра гэта ці дрэнна. Аб сатворчасці дарослага і дзіцяці.

Лена Гіль з’яўляецца не толькі самастойнай творчай адзінкай, але ж і мамай двух  хлопчыкаў. А таксама сааўтарам іх некаторых малюнкаў.

Лекцыя аб узроставай групе дзяцей 2-10 гадоў.

Уваход:
кошт квітка ў НЦСМ – 15.000

Лекцыя адбываецца у рамках серыі мерапрыемтсваў “Дзеці.Мастацтва.Творчасць”, арганізатарам якіх выступаюць «Дзіцячыя творчыя майстэрні»  Галерэі “Ў”. На працягу красавіка і траўня бацькі і педагогі маюць магчымасць атрымаць практычныя веды наконт дзіцячай творчасці ад сапраўдных мастацтвазнаўцаў, педагогаў і мастакоў, якія актыўна працуюць з дзецьмі.

Мы ўсе калісьці малявалі, нават не задумваючыся як у нас гэта адтрымліваецца. Ці ж добра, ці ж дрэнна, ці ж падобна? Мы малявалі на зямлі палкамі, на шпалерах самапіскай і фарбай – на аркушах белай паперы. Памятаеце як гэты працэс захапляў?

“Дзеці. Мастацтва. Творчасць” – гэта серыя лекцыяў аб тым, чаму дзеткам важна маляваць. А таксама як нам, дарослым, паводзіцца, калі побач малюе дзіця. Гэта серыя лекцыяў аб творчасці як базавай патрэбе дзіцяці, аб мастацтве як дадатковай прыладзе развіцця мыслення, аб крэатыўнасці і прыязнасці, а галоўнае – аб тым, як уваходзіць у кантакт з гэтымі ўсімі дзівоснымі працэсамі.


ПЛАН СЕРЫІ ЛЕКЦЫЙ «ДЗЕЦІ. МАСТАЦТВА.ТВОРЧАСЦЬ»:

16 красавіка (13.00)
«Размаўляйце з дзецьмі пра мастацтва».
Сафія Садоўская, “Дзіцячыя Творчыя Майстэрні”
Музей Азгура (вул. Азгура, 8), уваход па квіткам музея 30.000 б.р.

23 красавіка (17.00)
“Эстэтыка дзіцячага малюнка”
Лена Гіль – мастак-дызайнер, дзіцячы педагог
Нацыянальны Цэнтр Сучаснага Мастацтва (вул. Някрасава, 3), уваход па квіткам 15.000 б.р.

12 траўня (18.00)
“Як разглядзець талент?”
Наталля Няборская, студыя малявання “Калякі-малякі”
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20), уваход па квіткам у музей 50.000 б.р. дарослы, 25.000 б.р. студэнцкі

18 траўня (19.00)
“Чаму дзеці малююць?”
Юрый Іваноў, дзіцячая студыя “Востраў”
Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47, былы Музей сучаснага мастацтва), уваход па квіткам 15.000 б.р.

Даведкі по тэлефоне +375 33 3035960


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип