Спектакль «Бежанцы 1915» на Падляшшы (14+)

17.10.2025 - 19.10.2025 17:00 - 18:00 ------------ Бясплатна
Напрыканцы тыдня, 17, 18 і 19 кастрычніка, у розных гарадах Падляшша адбудуцца паказы спектакля «Бежанцы 1915».

Вось які расклад:

У пятніцу, 17 кастрычніка ў 17.00 - у Орлі

📍 Месца: Gminny Ośrodek Kultury w Orli, ulica Adama Mickiewicza 4, Орля

У суботу, 18 кастрычніка ў 17.00 - у Нарэўцы

📍 Месца: Gminny Ośrodek Kultury w Narewce, ulica Nowa 3A, Нарэўка

У нядзелю, 19 кастрычніка ў 17.00 - у Грудку.

📍 Месца: Gminne Centrum Kultury w Gródku, ulica A. i G. Chodkiewiczów 4, Грудэк


«Бежанцы 1915» - спектакль паводле кнігі Анэты Прымакі-Онішк, пастаўлены Андрэем Новікам. 

Гэта гісторыя пра жыхароў Падляшша і ўсходняй Польшчы, якія ў 1915 годзе былі вымушаныя эвакуявацца ўглыб Расіі, - пра адзін з найбуйнейшых, але амаль забытых крызісаў бежанцаў 20-га стагоддзя.

У спектаклі будуць гучаць чатыры мовы: польская, беларуская, руская і мясцовы дыялект Падляшша. 


Пастаноўка - незалежная група BY Teatr.

Працягласць - 60 хвілін.

Уваход паўсюль, выглядае, вольны

Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Вечарына да народзінаў Караткевіча ў Лодзі

11.12.2025 (18:00 - 19:00) Бібліятэка Лодзьскага ўніверсітэта (Jana Matejki 32/38)

„Bulbamovie“ ў Беластоку

17.12.2025 (17:30 - 19:30) Кінатэатр «Forum» (ul. Legionowa, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ