Акустыка Юліі Глебавай у Доме Ваньковічаў

16.11.2018 18:30 - 18:30 ------------ 7 руб.

Музыка, спявачка, цымбалістка Юлія Глебава запрашае на акустычны канцэрт і прэзентацыю новай песні!

Канцэрт адбудзецца 16 лістапада ў музеі “Дом Ваньковічаў” (Менск, вул. Інтэрнацыянальная, 33a).

У праграме – аўтарскія песні ў суправаджэнні клавіш і цымбалаў.
За клавішамі – удзельніца групы “Гадзіна Speak” Таццяна Шыцько.

Гэта будзе цёплы і душэўны вечар ва ўтульнай, амаль хатняй абстаноўцы “Дома Ваньковічаў” з песнямі, вершамі і апавяданнямі. Рокавыя кампазіцыі гурта “Час Speak” набудуць больш мяккае і камернае гучанне.

Новую песню  “А мне бы” музыкі  доўгі час не вырашаліся выпускаць у свет з-за яе вельмі асабістага зместу.

Кошт квітка (7 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі “Дома-музея Ваньковічаў” перад пачаткам канцэрту, у 18.30.

Квіткі – у касе музея “Дом Ваньковічаў” (Мінск, Інтэрнацыянальная, 33a, насупраць Палаца Рэспублікі) або па тэлефоне –
+375-29-751-53-59


Вам можа быць цікава

Выстава «Petroleum» у Гомелі

04.09.2026 17:00 - 18.09.2026 17:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Квіз «Шуфлядка» ў Кракаве

22.09.2026 (19:00 - 21:00) Pub ToTu 15 (Władysława Reymonta 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ