Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску

24.03.2022 - 29.05.2022 18:00 - 20:00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116) 4 рублі

24 сакавіка ў галерэі «Панарама» на самым версе Нацыянальнай бібліятэкі пачала працу выстава акварэлі Марыі Сыракваш «Вандроўкі ў мінулае».



Дата: з 24 сакавіка па 29 мая

Месца: галерэя «Панарама» (22 паверх), Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116, Мінск

Выстава — вынік шматлікіх вандровак «нон-стоп» па Беларусі і ў гістарычную мінуўшчыну роднай зямлі, наведвання знакавых мясцiн i малавядомых куткоў.

У многiх мясцiнах мастачка бывала па некалькi разоў i на ўласныя вочы бачыла, як час іх знішчае. Так нарадзiлася iдэя адлюстраваць у выглядзе серыі акварэльных малюнкаў бясконцы карагод вобразаў знiкаючай Беларусi, паказаць іх чароўную прыгажосць i скамянелую гiсторыю.

Серыя складаецца з некалькiх дзясяткаў прац, створаных у 2019–2021 гг. На малюнках — Крэўскі і Смалянскі замкі, царква і касцёл у Ракаве, сядзібы Рэйтанаў, Дамейкаў, Храптовічаў і інш.


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Баль у Гомелі

15.08.2026 (16:00 - 20:00) набярэжная р. Сож (пляцоўка каля Лебядзінай сажалкі)

Сустрэча з Людмілай Рублеўскай у Мінску

20.08.2026 (18:30 - 20:30) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ