Алесь Чумакоў у Мінску

14.10.2023 15:00 - 17:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) 15 рублёў

У суботу, 14 кастрычніка, гусляр Алесь Чумакоў грае ў музеі Якуба Коласа канцэрт «Мама, белая галубка...» да Дня маці.



Дата: 14 кастрычніка

Час: 15.00

Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск



Будзе вам рок-класіка па-беларуску ды пад сапраўдныя гуслі! 


Спадар Алесь ужо шмат гадоў займаецца вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй гусляў. І грае на іх усё, што заўгодна, — ад народных песень да рок-хітоў! 

На канцэрце прагучаць песні Булата Акуджавы ў перакладзе на беларускую мову, а таксама песня-віншаванне матулям ў гонар свята. 

Падчас сустрэчы музыка распавядзе пра гісторыю гусляў ды адкажа на вашыя пытаннечкі. 


Будзе драйвова і ўтульна, як мы любім! 


Квіткі — 15 рублёў. Замовіць іх можна па нумары 8 (017) 270 17 02.







Вам можа быць цікава

Купалле пад Сіэтлам

Tolt-MacDonald Park & Campground (31020 NE 40th St)

Купалле са «Скарынаўкай» у Лондане

27.06.2026 (15:00 - 22:00) сад Скарынаўскай бібліятэкі (37-39, Holden Road)

VARUŠNIAK Kupalle ў Варшаве

27.06.2026 15:00 - 28.06.2026 06:00 klub REJS (Piotra Bardowskiego 2A)

Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 (17:00 - 20:00) Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ