Купалле ў Вашынгтоне

27.06.2026 17:00 - 20:00 Fletchers Cove Park (4940 Canal Rd NW) Бясплатнае
У наступную суботу, 27 чэрвеня, беларусы Вашынгтона святкуюць Купалле і клічуць далучацца!

Сёлета, у дадатак да карагодаў, пляцення вянкоў і прыгатавання крупніку, дададуць новыя элементы традыцыйнага святкавання — купальскае кола і спальванне ведзьмы (лялечнай, канешне ж).

Апранайце традыцыйныя беларускія строі або белую вопратку.

Прыносьце з сабой кветкі, зёлкі і галінкі для пляцення вянкоў.

Таксама вітаюцца прысмакі і напоі да агульнага стала (BYOB).

Уваход вольны.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Дэпатрыяцыя» ў Варшаве

09.06.2026 18:00 - 26.06.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Першая летняя Vulitsa Ezha ў Мінску

20.06.2026 12:00 - 21.06.2026 22:00 батанічны сад (вул. Сурганава, 2В)

Купалле на Паўночным моры

20.06.2026 16:00 - 21.06.2026 00:10 Blow Beach House in Kijkduin (Zandmotorpad, 2554 GK Den Haag)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ