У чацвер і суботу, 29 і 31 студзеня, у Кёльне ў межах фестываля "Рoetica" адбудуцца імпрэзы з удзелам пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
У чацвер, 29 студзеня ў 19.00, будуць чытанні і дыскусія "Дзіўная мова" з Альгердам Бахарэвічам, Гайтамам Эль-Вардані і Джойэль Максуіні.
Што ўяўляе сабой мова, якія яе межы - і з дапамогай якіх магічна-паэтычных сродкаў яе можна пашырыць?
Ці можа яна даць надзею, падтрымаць нас у моманты бяссілля і натхніць на актывізм?
У сваім рамане "Сабакі Еўропы" Бахарэвіч уяўляе сабе будучую фрагментаваную Еўропу - антыўтапічную байку і роздум пра разбурэнне свабоды і здольнасць мовы супраціўляцца тыраніі.
У сваіх празаічных мініяцюрах егіпецкі пісьменнік Гайтам Эль-Вардані пераасэнсоўвае сон як "дзіўную мову". "Кніга сну", напісаная перад абліччам Арабскай вясны, - гэта паэтычны і філасофскі маніфест уразлівасці: сон паўстае як штодзённая капітуляцыя перад невядомым. У цемры надзея спее, "як плод" - мова становіцца актам абуджэння.
Для амерыканскай паэткі Джойэль Максуіні гэта абуджэнне становіцца бунтам супраць смерці і распаду.
Мадэратар - Рыке Шэфлер.
Квіткі коштам 12 еўра поўны, 8 еўра льготны бярыце па спасылцы.