Аляксандр Чарнуха ў Вене

23.05.2025 19:00 - 21:00 Kulturzentrum im Amerlinghaus (Stiftgasse 8) Бясплатнае



У пятніцу, 23 траўня, у Вене адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Гвалт».





Гэта дзесяць апавяданняў, дзе фантазія цесна пераплеценая з рэальнасцю. Палёт КДБшніка над мінскім цыркам, выкопванне мёртвага чыноўніка з труны, страшная эпідэмія на шклоўскім моры, рытуальная дзяльба кабанчыка — нечаканыя вобразы і метафары ствараюць прастору для рэфлексіі.

У вас будзе магчымасць паслухаць адно з апавяданняў з кнігі «Гвалт» і задаць аўтару пытанні.

Акрамя таго, спадар Аляксандр раскажа пра самых вядомых і паспяховых беларускіх музыкантаў.

Даведаецеся:

 

  • у каго з беларусаў ёсць намінацыі на Грэмі;
  •  як беларускі гурт стаў самым папулярным расейскамоўным гуртом у гісторыі;
  •  як выжывае беларуская культура і чаму яе важна падтрымліваць;
  •  зможаце паслухаць урыўкі новай кнігі, пагутарыць з аўтарам у нефармальнай абстаноўцы і атрымаць аўтограф;
  •  зацэніце адмысловы беларускі мерч ад аўтаркі ілюстрацый да кнігі.



Уваход вольны, данаты вітаюцца.




Вам можа быць цікава

Welcome Market у Брэсце

21.06.2025 12:00 - 22.06.2025 20:00 ЦМТ (вул. Маскоўская, 123)

Варашкевіч і Памідораў ва Уроцлаве

23.06.2025 (19:00 - 21:00) Klub Wędrówki (ul. Podwale 37/38)

Купалле ў Стакгольме

28.06.2025 (15:00 - 22:00) Vinterviken

Спектакль «Ноч» у Варшаве

29.06.2025 (19:00 - 20:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ