У брытанскім часопісе выйшаў артыкул пра прычыны «знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі»

У The Asian Journal of Law and Society (выдавецтва Cambridge University Press) выйшла даследаванне Марыі Казак і Elīna Rancāne з Універсітэта Краіны Баскаў пра гістарычныя працэсы, якія прывялі да знішчэння карэнных народаў Беларусі і Латвіі, піша тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука». 

Artykul

Напачатку разглядаюцца асаблівасці карэнных народаў тэрыторый Беларусі (дрыгавічы, радзімічы і крывічы) і Латвіі (куршы, земгалы, латгалы, селы). Затым — уплыў «гістарычных акупацый»: жыццё карэнных народаў у новых дзяржавах, рэлігійныя пераўтварэнні і г.д. У Расійскай імперыі палітыка русіфікацыі была разбуральнай, але не цалкам сістэматычнай. 

А вось у СССР пачалося поўнае сціранне ідэнтычнасці — з спробай стварэння «новага савецкага чалавека».

На сёння важнай часткай ідэнтычнасці беларусаў засталася мова (мадыфікаваная версія старажытнабеларускай мовы) і традыцыі паганства (такія святы, як Купалле, Масленіца, Радаўніца і Дзяды, актуальныя і сёння), пішуць даследчыцы.