«Ноч музеяў-2025» Куды пайсці і што паглядзець

З 1977 года ў свеце з’явілася традыцыя ладзіць з нагоды Міжнароднага дня музеяў адмысловую акцыю — Ноч музеяў, калі экспазіцыі адкрыты для наведвальнікаў да позняга часу. Ноч музеяў — доўгачаканая падзея, да якой кожны музей стараецца падрыхтаваць нешта асаблівае. У музеях Беларусі будзе адбывацца процьма мерапрыемстваў. Распавядаем пра самыя цікавыя з іх, а таксама пра некаторыя цікавыя імпрэзы, якія варта наведаць беларусам у замежжы.

З Германіі і Францыі па ўсім свеце

Ідэя свята ўзнікла яшчэ ў 1970-х гадах, калі ў Еўропе ў маі музеі традыцыйна адчынялі дзверы для бясплатнага наведвання, а часам, калі народ не паспяваў агледзець экспазіцыю, нават падаўжалі час працы.

У 1997 годзе ў Берліне прайшла першая афіцыйная акцыя, якая ўвайшла ў гісторыю як «Доўгая ноч музеяў». Адміністрацыя горада Берліна прыняла рашэнне ў гэты дзень пускаць наведвальнікаў у музеі бясплатна, а экскурсіі праводзіць усю ноч напралёт. Ідэя мела вялікі поспех і ўжо ў наступным годзе да акцыі далучыліся яшчэ 20 гарадоў Германіі.

У 1999 годзе Міністэрства культуры Францыі прапанавала музеям сваёй краіны адкрывацца бясплатна для наведвальнікаў у адну з вясновых нядзель — мерапрыемства атрымала назву «Вясна музеяў». Сучасная назва штогадовая акцыя атрымала ў 2005 годзе: французы выказалі ідэю аб штогадовым правядзенні Міжнароднай музейна-выставачнай, культурна-адукацыйнай акцыі «Ноч музеяў» і ў тым жа годзе на гэтую ідэю адгукнуліся музеі з 47 краін, якія падпісалі Канвенцыю Савета Еўропы.

Свята імкліва заваявала папулярнасць ва ўсіх галоўных еўрапейскіх сталіцах. Пазней акцыям пачалі задаваць тэматыку, а акрамя асноўных мерапрыемстваў арганізоўвалі кірмашы, тэатралізаваныя паказы, маскарады і канцэрты.

Мінск і Мінская вобласць

Ноч музеяў у святле бурачковым у Мінску

Afiša


У суботу, 17 траўня, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ладзяць Ноч музеяў.

Прысвечана яна будзе 185-годдзю з дня нараджэння Францішка Багушэвіча.

Праграма будзе прасякнута святлом яго творчасці і запаветаў.

У праграме сярод іншага:

  • 20.00 японскі папяровы тэатр камішыбай ад Аляксея Кулакова з тэатра-батлейкі «Дом з марамі»
  •  20.20 выступ гурта «Стажары» (дуэт Юліі Літвінавай і Алеся Вячоркі)
  •  А таксама песні, танцы, гульні ды майстар-класы.


Усе, хто набудзе квіткі анлайн па 16 траўня ўключна, а таксама першыя 50 наведвальнікаў, якія набудуць праз касу, атрымаюць стылёвыя падарункі з выявай Мацея Бурачка.

Агульны квіток коштам 20 рублёў бярыце па спасылцы.

Ноч музеяў з Петрусём Броўкам у Мінску

Afiša


У суботу, 17 траўня, у літаратурным музеі Петруся Броўкі таксама ладзяць Ноч музеяў.

Акцыя будзе прысвечана таму, як бавілі вольны час, калі Пятрусь Броўка жыў на Карла Маркса, 30.

Без спешкі, без абавязкаў, без думак пра заўтра.

Падрыхтавалі праграму, дзе кожны можа знайсці нешта для сябе.

Вас чакае:

  • лекцыя «Вольны час Петруся Броўкі», якую правядзе даследчыца Карына Кушчанка; 

  •  лекцыя «Горад, людзі, архітэктура, мода» ад гісторыка Антона Дзянісава; 

  •  відэапаказ фільма «Каханая» («Беларусьфільм», 1965).

Таксама можна будзе наведаць майстар-клас па радыёэлектроніцы, сплесці авоську, пагуляць у савецкія настольныя гульні і паваражыць на картах Таро.

Дрэс-код — разняволены. Прыходзьце ў вашых самых камфортных рэчах, што б гэта ні было!

Уваход — 10 рублёў. 

Ноч музеяў на Коласавай сядзібе ў Мінску

Afiša


У суботу, 17 траўня, у музеі Якуба Коласа ладзяць Ноч музеяў.

Вас чакае: спектакль «Поўны наперад!» (4-8 гадоў), інтэрактыўная праграма «Назад у сярэднявечча» ад студыі «Бусы»,   гульня-квэст «У грыбы з дзядзькам Якубам», майстар-клас па стварэнні значкоў з самазастывальнай гліны, майстар-клас па маляванні, майстар-клас па вырабе цукерак па матывах паэмы «Новая Зямля», пляцоўка беларускіх традыцыйных танцаў з фальклорным клубам «Лявоніха», канцэрт Ільі Шынкарэнкі і іншыя падзеі.

Падрабязная праграма па спасылцы.

Ноч музеяў з Максімам Багдановічам у Мінску

Afiša


У суботу, 17 траўня, музей Максіма Багдановіча далучаецца да Ночы музеяў.

У праграме:

16.00-18.00 Дзіцячыя імпрэзы:

тэатралізаванае чытанне з Таццянай Крыцкай, падарожжа па зачарованым царстве і знаёмства з беларускімі міфічнымі істотамі, занятак па маляванні сілуэтнага партрэта Багдановіча (узрост — 5 −12 гадоў.)

19.00 — 23.30 Дарослыя імпрэзы:

Выступы Алеся Камоцкага і Mary Helios

Майстар-класы па вырабе паштовак і конкурс калажоў, лекцыя і майстар-клас па візуальнай паэзіі

Іншыя забавы: АРТ-дзея ад мастачкі Святланы Верабей, літаратурны квіз, гаданні і містыфікацыі, створаныя штучным інтэлектам, крыжаванкі і слоўныя настолкі Наталлі Галко, квэст па ваколіцах музея на аснове выставы Геннадзя Чыстага, кніжны агляд Міхала Бараноўскага «Дзе шукаць паэзію?»

Таксама пакажуць сапраўдны «Слуцкі пояс» з фондаў музея. Квіткі — 20 рублёў.

Ноч музеяў у Азярцы

Afiša

У суботу, 17 траўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць Ноч музеяў.

Сярэднявечныя бойкі на мячах, гульнявыя лакацыі, полымя ачышчальнага вогнішча і звонкія песні разгоняць цемру і парушаць цішыню абшараў музейнай вёскі.

У гэтую ноч сцяжынкі ўздоўж хатаў будуць асвятляць толькі ліхтары і дапытлівыя вочы гасцей.

Вас чакаюць экскурсіі ў помніках народнай архітэктуры, гульнявыя пляцоўкі, майстар-класы, лекцыя па народных музычных інструментах ад Уладзіміра Бярберава, узычная праграма ад гурта «KAS», начное вогнішча і іншыя цікавосткі.

Падрабязнасці па спасылцы.

Віцебск, Арт-цэнтр Шагала

Afiša


У пятніцу, 16 траўня, у Арт-цэнтры Марка Шагала ладзяць Ноч музеяў.

У праграме:  

  • 19.00 Лекцыя Глеба Арлоўскага «З аповедаў пра архітэктурную спадчыну»
  •  20.00 Аўтарская экскурсія Вікторыі Крупскай па выставе «Філасофія колеру»
  •  21.00 Майстар-клас Марыны Якаўлевай па друкаванай графіцы
Уваход вольны! Падрабязнасці тут.

Ноч музеяў у Гродне

Afiša

У суботу, 17 траўня, у Старым і Новым замках ладзяць Ноч музеяў.

У праграме — спектакль, квіз, экскурсіі і майстар-класы, а таксама канцэрты.

Квіткі коштам ад 10 рублёў можна набыць у касах замкаў. На квізы і майстар-класы запісвайцеся па нумарах 55-06-08, 71-86-88, +375 (29) 543-24-41, +375 (29) 776-65-88.

Падрабязней тут.

Ноч музеяў у Магілёве

Afiša

У пятніцу, 16 траўня, у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі і музеі этнаграфіі адбудзецца Ноч музеяў.

У праграме — міні-выставы, інтэрактыўныя зоны, гульнявыя праграмы, віктарыны, квэсты, канцэрты, экскурсіі.

Удзельнічаючы ў конкурсах і віктарынах, праходзячы музейныя квэсты, можна будзе атрымаць узнагароду Ночы музея — «Музейны МАКМ», які можна абмяняць у музейным абменніку на сувенір.

Квіткі на Ноч музеяў — 9,90 рублі дарослым, 6,60 рублі дзецям.

Ноч музеяў у Вільні

Afiša

У суботу, 17 траўня, у Віленскім беларускім музеі імя Луцкевіча ладзяць Ноч музеяў. Сёлетняя тэма — «Беларускі маляваны вырай».

Праграма па спасылцы.

Ноч музеяў у Беластоку

Afiša

У суботу, 17 траўня, ініцыятыва «Актыўнымі Быць Файна» запрашае на Ноч музеяў у Беластоку. Збор — перад галоўным уваходам у Оперу (ul. Odeska 1).

Праграма па спасылцы.

Ноч музеяў у Варшаве

Afiša

У суботу, 17 траўня, у Музеі Вольнай Беларусі ладзяць Ноч музеяў. Цэнтральнай падзеяй стане выстава «Пяць артэфактаў — і толькі адна ноч», якая будзе праходзіць з 12.00 да 00.00.

Пяць беларускіх гісторыка-культурных артэфактаў, набытых рознымі ініцыятывамі ў эміграцыі, упершыню будуць аб’яднаныя ў агульны выставачны праект і прадстаўлены толькі адзін раз і толькі на адзін дзень — на гэтай выставе. Акрамя выставы будзе працаваць дзіцячая пляцоўка «Кабінет картографа».

У 21.00 абяцаюць канцэрт CHORNABROVA і Lera Dele (Koob Dele).

Уваход вольны. Падрабязнасці тут.

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.