19 мая 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусbі выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жывёлы, якія зніклі з тэрыторыі Беларусі».
Мастак — Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэза. Намінал кожнай маркі — М. Тыраж марак па 24 тысячы, паведамляе тэлеграм-канал Белпошты.
Маркі друкаваліся таксама ў малым аркушы. Тыраж малога ліста 7 тыс.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня ім. А. Т. Непагадзіна».
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».